6 мая, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага ў Касцёле Панне Марыі, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.
Арганізатары дзіцячай праграмы “Сэрца Марыі” просяць загадзя зарэгістраваць удзельнікаў (дзяцей ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў)
Гэта неабходна для падрыхтоўкі раздатачных матэрыялаў і лепшай арганізацыі квэсту.
Запоўніце дадзеныя ніжэй і націсніце "Запісацца".
Або можна запісацца па тэлефонах: (025) 987 29 28 (life) і (044) 719 82 43 (Velcom)
Сёння прапануем вам усім рухам зрабіць справаздачу
з Аплатковага спаткання 2015.
Усяго ў Новую Мыш прыехала каля 100 чалавек і калі кожны напіша хоць адзін радочак пра свае ўраджанні, то ў выніку мы атрымаем цудоўны жывы агляд усіх асноўных мерапрыемстваў сустрэчы.
Вельмі чакаем каментарыі з вашымі ураджаннямі, словамі падзякі і прапановамі!
Нагадваем пра тое, што ўжо зусім хутка адбудзецца адно з самых чаканых мерапрыемстваў у нашым руху - Аплатковае спатканне 2015. У гэтым артыкуле вы зможаце знайсці інфармацыю пра тое, што неабходна з сабою на гэта спатканне узяць. Але у першую чаргу прапануем вам узяць у рукі САМІХ СЯБЕ , адкінуць усе адмоўкі і цвёрда вырашыць паехаць 3 студзеня на Аплатковую сустрэчу ў Новую Мыш, а далей ужо ўсё па спіску...
Паважаныя ўдзельнікі руху і духоўныя дарадчыкі, сардэчна віншуем вас са святам Святой сям'і!
Шчыра віншуем усе сем'і з гэтым цудоўным святам, жадаем вам заўсёды жыць па прыкладу Святой сям'і з Назарэту.
Таксама шлём асаблівыя віншаванні святарам з ордэну Святой сям'і, а менавіта Дзянісу Шэстаковічу, Сяргею Дабрагосту, Паўлу Слуке, Томашу Маліноўскаму і Эрвіну Вечорку, і дзякуем за адданую працу з сем'ямі нашага руху. Няхай Пан Бог дапамагае вам у кожнай добрай справе, а Маці Божая атуляе вас сваёй штодзеннай апекай.
І сёння, у гэты цудоўны дзень, мы падрыхтавалі для вас незвычайнае віншаванне-натхненне...
28 снежня, у свята Святой Сям’і, адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з сямейнымі рухамі. Сустрэча праходзіла ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
У межах сустрэчы Мітрапаліт узначаліў святую Імшу. У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што, адзначаючы свята Святой Сям’і, Касцёл тым самым “хоча падкрэсліць праўду аб тым, што Хрыстус прыйшоў у гэты свет у сям’і і таму сям’я павінна быць месцам прабывання Бога”.
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.