Навіны

Жывы Ружанец

( 0 Votes )

"Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца".
св. Ян Павел II
Таварыства Жывога Ружанца было заснаванае Палінай Жарыко ў Францыі ў 1826 годзе. «Самая складаная і самая цяжкая справа — зрабіць Ружанец малітваю ўсіх, — пісала яна тады, — аднак кожны чалавек можа знайсці на працягу дня некалькі хвілін, каб прачытаць дзесятку Ружанца, гэта значыць адну таямніцу».

 

Сустрэча Экіпы Сектара

( 0 Votes )

Паважаныя сябры! 6 снежня ў 14.00 у Негарэлым  адбудзецца сустрэча Экіпы Сектара! Запрашаюцца сувязныя пары (Валянціна і Уладзімір Паплёўкі, Жанна і Арцём Казакевічы, Алена і Ігар Камлачы, Ганна і Дзмітрый Варвашэвічы), кс. Андрэй Сіповіч, кс. Павел Врубель, а таксама Іна і Віктар Ігнаценкавы, Аліна і Максім Угорычы. Яўка вельмі абавязкова!
Калі ласка, сувязным парам мець пры сабе поўныя спіскі суполак якімі апякуецеся (Імёны, прозвішчы, даты нараджэння, даты шлюбу, актуальныя нумары тэлефонаў), а таксама інфармацыю па ўдзелу ў аплатковым спатканні руху 3 студзеня ў Новай Мышы!
Чакаем сустрэчы! Хвала Пану!

 

 

Жывы Ружанец

( 0 Votes )

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Паважаныя ўдзельнікі супольнасці Жывога Ружанца: Адаська Ванда, Меляшкевіч Таццяна, Доўнар Алена, Варвашэвіч Ганна, Шэлепава Марына, Угорыч Аліна, Ярмалюк Марыя, Зубік Ганна, Лахтадыр Галіна, Паплёўка Валянціна, Шкраба Людміла, Камлач Алена, Кіевіч Алена, Казакевіч Жанна, Сайка Алена, Бобка Наталля, Гутко Тэрэса, Шумейка Святлана, Курачка Вольга, Цвірко Таццяна, 7 снежня будзем распачынаць малітву за нашых дзяцей (у любы зручны для вас час). Для гэтага патрэбна:

1. Быць у стане асвячальнай ласцы ( сёмага апошні дзень, каб схадзіць да споведзі);

2. 7 снежня (абавязкова ўсе ў адзін дзень) атрымаць благаслаўленне ад пробашча сваёй парафіі спецыяльнай малітвай (кожнаму будзе выслана). Узяць з сабой ружанец!;

3. Кожнаму азнаёміцца са сваёй дзесяткай ружанца (спіс будзе выкладзены Укантакце і на сайце);

Калі ласка, маліцеся няспынна, кожны дзень і з вераю. Хвала Пану!

 

АПЛАТКОВАЕ СПАТКАННЕ 2015

( 0 Votes )

Аплатковае спатканне руху адбудзецца ў Новай Мышы 3 студзеня.

І хоць да спаткання яшчэ больш за месяц, але заахвочваем ужо зараз вельмі сур'ёзна падысці да гэтай справы і запланаваць удзел у гэтым цудоўным свяце!

Прыязжайце самі і запрашайце знаёмыя сужэнствы!

Памятайце, кожны з Вас вельмі важны, магчыма, менавіта прыклад Вашай сям'і, дасць штуршок на шляху сапраўднага хрысціянскага жыцця  іншым. Чакаем!

 

Ліст падзякі

( 0 Votes )

Пахвалёны Езус Хрыстус!!!

Дарагія нашаму сэрцу сябры.

Звяртаемся да Вас, сужэнстваў і духоўных дарадчыкаў, святароў, са словамі шчырай падзякі за Вашую міласэрнасць і любоў. Усе, што сустракае нас ў нашым жыцці ёсць па волі Божай, усе мае свою мэту, якая вядома толькі Богу, Які ведае лепш, што нам патрэбна для нашага збаўлення. І якімі бы не былі цяжкімі абставіны, Ён не аставіць нас адных, але пашле тых, хто падтрымае і дапаможа. Дзякуем, вельмі дзякуем усім, хто помніў пра нас у сваіх малітвах, хто ня гледзячы на асабістыя цяжкасці, дапамог матэрыяльна ў нашых жыццёвых выпрабаваннях. Заплаці Вам Бог!!!

 

Рэкалекцыі і сесія ў Польшчы

( 0 Votes )

Мы, Варвашэвiчы Дзiма i Аня, хочам сёння падзялiцца з вамi ўражаннямi ад рэкалекцый i сесii ў якiх прымалi ўдзел. Адбылiся яны ў Польшчы г.Здуньска Воля 8.11.14- 11.11.14.

Тэма рэкалекцый - Евангелiзацыя. Праводзiў iх кс.Славэк з Кракава(экзарцыст)

Яго словы аб Божай Мiласэрнасцi стаяць у нашых  вушах i зараз.

 

Служба пад час рэкалекцый

( 0 Votes )

Служэнне пад час Эўхарыстыі

Пятніца

Чытанне: Сайка Алена і Мікалай

Малітва верных: Гайдук Таццяна и Генадзій

Дары: Бобка Наталля і Сяргей, Шумейкі Святлана і Валерый

 

Расклад рэкалекцый

( 0 Votes )

Рэкалекцыі 14-16 лістапада 2014 года

Сцяг сям’і – каханне!

ПЯТНІЦА:

18:00. – Прыезд. Рэгістрацыя

19:00. – Вячэра

19:45. – Прывітанне сямей. Знаёмства з праграмай рэкалекцый

20:45. – Эўхарыстыя

 


Старонка 28 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 81 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091