Пахвалёны Езус Хрыстус!!!
Дарагія нашаму сэрцу сябры.
Звяртаемся да Вас, сужэнстваў і духоўных дарадчыкаў, святароў, са словамі шчырай падзякі за Вашую міласэрнасць і любоў. Усе, што сустракае нас ў нашым жыцці ёсць па волі Божай, усе мае свою мэту, якая вядома толькі Богу, Які ведае лепш, што нам патрэбна для нашага збаўлення. І якімі бы не былі цяжкімі абставіны, Ён не аставіць нас адных, але пашле тых, хто падтрымае і дапаможа. Дзякуем, вельмі дзякуем усім, хто помніў пра нас у сваіх малітвах, хто ня гледзячы на асабістыя цяжкасці, дапамог матэрыяльна ў нашых жыццёвых выпрабаваннях. Заплаці Вам Бог!!!
Як зложыцца далей нашае жыццё, вядома аднаму Богу, але той час, які мы былі з Вамі, любыя нашаму сэрцу сужонкі, нашыя сябры, назаўжды застануцца з намі, ў нашых сэрцах. Таксама мы ўдзячныя Богу, што сустрэлі на сваім жыццёвым шляху Вас, дарагія ксяндзы. Вы для нашага сужэнства, і асабліва для кожнага з нас, далі вельмі многа, асабліва калі распачынаўся наш рух на Беларусі. Помніце нас, грэшных, у Вашых святых малітвах.
Просім у Вас усіх прабачэння: калі каго пакрыўдзілі, прабачне нас, калі ласка, не трымайце на нас крыўды!