Рэкалекцыі і сесія ў Польшчы

( 0 Votes )

Мы, Варвашэвiчы Дзiма i Аня, хочам сёння падзялiцца з вамi ўражаннямi ад рэкалекцый i сесii ў якiх прымалi ўдзел. Адбылiся яны ў Польшчы г.Здуньска Воля 8.11.14- 11.11.14.

Тэма рэкалекцый - Евангелiзацыя. Праводзiў iх кс.Славэк з Кракава(экзарцыст)

Яго словы аб Божай Мiласэрнасцi стаяць у нашых  вушах i зараз.

Усе мы ведаем, што Бог стварыў свет, звяроў, стварыў чалавека падобнага да Сябе, а не да звяроў. Вось гэта i ёсць мiласэрнасць. Цяперашнi чалавек спяшаецца жыць, а на мiласць трэба цярпенне, трэба умець чакаць.

Пан Езус гаворыць :"Кожны, хто ў Мяне верыць будзе мець жыцце вечнае".

Кожны! Не другi, пяты, а кожны.

Любiце Пана Езуса не толькi тады, калi ў вас бяда. Ён хоча быць з вамi кожную хвiлiну!

Дзякуем Пану Богу за гэтыя днi i за тых дзякуючы каму гэта ўсе адбылося.

Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 57 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091