
Дарагія,Нарачанцы!!!!!!!!!!!!!!!!!!Асабіста ад сябе і ад імя Мядзельскай парафіі,хачу запрасіць хрысціянскія сем'і да нас у Касцёл 10 мая!!!!!Падчас імшаў на 11.00 і 13.00 гадзін адбудзецца знаёмства з рухам хрысціянскіх сямей Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).Адказныя пары раскажуць парафіянам Мядзельскага краю пра свой рух,чым ён жыве і як цудоўна быць залічаным да руху!!!!Моладзь,раскажыце сваім бацькам пра такія цудоўныя аб'явы))))Сем'і,якія хочуць яднацца разам,ісці разам да Бога, пазнаваць Бога,дзяліцца жыццёвым вопытам адзін з адным,набыць новых сяброў,набыць новыя эмоцыі і пачуцці- прыяжджайце да нас на Нядзельную Імшу 10 мая і далучайцеся да сямейнага руху!!!!
Паважаныя сябры, звяртаем Вашу ўвагу, што сярод пунктаў жыцця ў руху, ёсць ахвяра працы аднаго дня. Каб рух існаваў і развіваўся, вядома, патрэбны нейкія сродкі. На сённяшні дзень ахвяры за мінулы год склалі толькі 4 сям'і. Разумеем. што гэты год не легкі, таму можна часткамі, але вельмі просім, каб кожны прыняў удзел і ў матэрыяльных патрэбах руху. Тым больш, што з гэтага года, мы мусім перадаваць частку сродкаў на святовыя патрэбы руху. Дзякуем за разуменне. С Богам!

Сустрэча з сябрамі: Геранёны – Суботнікі. Дзякуючы Пану Богу наш рух пашыраецца і папаўняецца новымі сем’ямі, якія хочуць пазнаваць глыбей Божую любоў, умацоўваць сваю веру і любоў адзін да аднаго. Але, нажаль, незаўсёды атрымоўваецца прыехаць на штогадовыя рэкалекцыі, аплатковыя спатканні, Дні сектара, ці другія мерапрыемствы руху, таму з некаторымі сем’ямі бачымся менш. Дзякуючы запрашэнню ад сямей мы едзем на Гродзеншчыну. 18 красавіка цудоўнае надвор’е: сонейка, дождж, град, зноў сонейка – прыгажосць Божага стварэння… Па дарозе сустракаемся з кс.

ДОБРЫЯ НАВІНЫ
НАВІНА №2
Дзякуючы прапанове сям'і Казакевічаў сёння мы запускаем у нашай групе цікавую гульню "Ланцужок Equipes Notre-Dame"!!!
Сэнс гэтай гульні складаецца у тым, што кожны месяц мы будзем разыгрываць якую-небудь хрысціянскую кнігу сярод тых, хто зробіць рэпост запісу пра гэту гульню з нашай старонцы УКантакце.
Ужо сёння у нашай групе з'явіцца першая кніга, з якой і распачнецца наш "Ланцужок Equipes Notre-Dame"!
Роўна праз месяц мы выпадковым чынам вызначым пераможцу нашай гульні і адправім яму кнігу. Пасля гэтага пераможца павінен выставіць сваю кнігу і ўжо праз месяц мы разыграем і яе... І так па ланцужку...

ДОБРЫЯ НАВІНЫ
НАВІНА №1
Сёння мы з радасцю называем прозвішчы сямей, якія сталі пераможцамі у віктарыны, якую можна было прайсці на сайце наша руху http://end.of.by/. Імі сталі:
Сям'я Бобка Сям'я Доўнар Сям'я Меляшкевіч Сям'я Зубік Сям'я Кіевіч
Віншуем нашых пераможцаў і, як і абяцалі, аб'яўляем галоўны прыз за перамогу у гэтай віктарыне - ЗАПРАШЭННЕ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ ГУЛЬНЕ " ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?", якая адбудзецца пад час мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сектара у ліпеню 2015 года!!!
Але, вядома, адной моцнай каманды знаўцаў для гульні недастаткова і патрэбна сабраць яшчэ і каманду глядачоў!

ДОБРЫЯ НАВІНЫ
НАВІНА №3
Цудоўны і галоўнае вельмі карысны падарунак атрымаў кс. Андрэй Сіповіч на гэты Вялікдзень!
Цяпер у ксянза ёсць класны штатыщ, з дапамогай якога мы можам ужо смела распачынаць працу над ролікам пра наш рух, які запланавалі зрабіць у гэтым годзе!
Штатыў ужо апрабавалі і вось такое віншаванне са святам ад кс. Андрэя для вас знялі! https://www.youtube.com/watch?v=hTJpSqPSGRA
Хвала Пану!
"Приглашаем супружеские пары принять участие в летних реколекциях-отдыхе, который организуют Миссионеры Святой Семьи в живописном уголке Польши в Техотинке. Реколекции состоятся приблизительно с 20 по 27 июля. Молитва, отдых, интересная программа (мы сами сможем её составить по своему желанию). Участие - бесплатное. Реколекционный дом может принять 7 пар, поэтому спешите записаться!" 8-029-7015191

Місіянеры Св. Сям'і запрашаюць сужэнскія пары і не толькі, правясці незабыўныя 4 дні у цудоўным падарожжы ў Польшчу з мэтай наведаць і зачэрпнуць духоўных сіл у адной з найцудоўнейшай Святынь Еўропы ў Чэнстахове, прайсці ружанцовым шляхом у сярэднявечным Санктуарыіі ў Кальварыі Зебржыдоўскай, наведаць касцёл у Сокулцы, дзе адбыўся цуд перамяннення віна ў сапраўдную Кроў Збаўцы. Выязд трывае ўсяго 4 дня, што вельмі спрыяльна для тых, хто працуе, альбо не зусім дарослыя дзеткі, бо не паспеюць малентсва затаскаваць як зноў забачыць сваіх каханых бацькоў,
|