Сустрэча з сябрамі: Геранёны – Суботнікі.

( 4 Votes )


Сустрэча з сябрамі: Геранёны – Суботнікі.
Дзякуючы Пану Богу наш рух пашыраецца і папаўняецца новымі сем’ямі, якія хочуць пазнаваць глыбей Божую любоў, умацоўваць сваю веру і любоў адзін да аднаго. Але, нажаль, незаўсёды атрымоўваецца прыехаць на штогадовыя рэкалекцыі, аплатковыя спатканні, Дні сектара, ці другія мерапрыемствы руху, таму з некаторымі сем’ямі бачымся менш.
Дзякуючы запрашэнню ад сямей мы едзем на Гродзеншчыну. 18 красавіка цудоўнае надвор’е: сонейка, дождж, град, зноў сонейка – прыгажосць Божага стварэння… Па дарозе сустракаемся з кс.

Андрэем і сям’ёй Угорыч. Аліна з Максімам настроены сур’ёзна, бо цяпер у кс. Андрэя ёсць “класны” штатыў і рыхтуецца фільм пра наш рух! Зусім хутка, каля прыгожага касцёла Святога Мікалая, нас сустракае кс. Дзмітрый і Тэрэса. Калі падняцца на дыбачкі, відадзь прасторы Літвы. Вось як! Слухаем гісторыю пра касцёл і заходзім унутар – прыгажосць!!! Асабліва запомніўся цэнтральны алтар. Ён 2-ярусны. На першым ярусе – абраз маленькага Езуса Геранёнскага. Другі ярус алтара запоўнены абразом Святога Мікалая. У бакавым алтары касцёла зназодзіцца Абраз Маці Божай Чанстахоўскай. Абавязкова наведайце гэты прыгожы касцёл!
Потым ідзем у дом парафіяльны. Тут нас ўжо чакаюць мужчыны, а жанчыны тым часам клапоцяцца на кухне. Сем’і сабраліся ўсе разам і з Геранёнаў і з Суботнікаў. Канешне, запрашаем Езуса і запальваем Святло Хрыста. Вельмі рады бачыць адзін аднаго, знаёмімся з новымі сем’ямі. За гарбатай кожны расказвае кароценькую гісторыю пра сваю сям’ю, пра тое як прыйшлі ў рух. Цікава паслухаць сведчанні сямей – і тут Аліна ўсіх здымае на фотакамеру, нікога не пакрыўдзіла. Шмат размаўляем: пра рэкалекцыі, далейшыя мерапрыемствы, якія нас чакаюць, Дзень сектара ва Уздзе, пешую сямейную пілігрымку ў Будслаў… Вельмі цёплая сяброўская атмасфера. Як адзнаўчыў кс. Дзмітрый, “…нашыя сем’і ў руху нейкія другія. Заўсёды гатовыя дапамагчы, не ўцякаюць адразу пасля імшы дадому, аб нечым заўсёды клапоцяцца, размаўляюць. Вясёлыя твары, сяброўскія адносіны. Адчуваецца жаданне працаваць на карысць іншых і дзяліцца той любоўю і радасцю, атрыманаю ў руху…” Кс. Андрэй падкрэсліў, што вельмі “важна запрашаць Езуса ў сваё жыццё”, а рух гэтаму дапамагае!
Велімі прыемна размаўляць, жартаваць, дзяліцца вопытам, нават не хочацца развітвацца. Маленькая Крысціна атрымала прыгожы падарунак – свянцонку, зробленую рукамі малодшых дзетак. Дзякуй!
Дзякуй Пану Богу!!! Наступнае маленькае падарожа ў Мядзель. Чакайце і маліцеся, каб усё атрымалася!
Таццяна і Мікалай

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 52 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091