Навіны

ЛАНЦУЖОК EQUIPES NOTRE DAME

( 1 Vote )


ЛАНЦУЖОК EQUIPES NOTRE DAME

Хвала Хрысту,
Як вы, напэўна, памятаеце, не так даўно мы вызначылi пераможцу першага кола нашай гульнi - цудоўную кнiгу "Зачараванне жаноцкасцю" атрымала прыгажуня Вольга Чыкун.
I вось, нарэшце, Вольга завiтала да нас у Мiнск за сваiм падарункам, а таксама прывезла з сабою кнiгi, якiя па ўмовах нашага ланцужка будуць разыграны ўжо ў канцы жніўня!

Новаe кола ланцужка Equipes Notre-Dame распачнецца ўжо 19 лiпеня!

Прымайце актыўны ўзел і атрымлівайце ў падарунак добрыя хрысціянскія кнігі!

 

Всемирный День Молодежи - Краков 2016 - ВДМ, WYD

( 1 Vote )


Абавязкова прапануйце сваiм дзецям i проста знаемай моладзi прыняць удзел у гэтым цудоуным мерапрыемстве!

С 26 июля у участников и волонтеров появится возможность зарегистрироваться на Всемирные Дни Молодежи в Кракове. Организаторы хотят, чтобы первым зарегистрированным паломником стал папа #Франциск.

"Мы обратились в Ватикан, чтобы в этот день Святейший Отец во время молитвы #Ангелус сподвиг молодежь всего мира зарегистрироваться на ВДМ" - сказал о. Гжегож Суходолски - генсекретарь Оргкомитета ВДМ в Кракове

Система регистрации начнет работать точно за год до торжества открытия ВДМ, 26 июля. Система будет доступна на пяти языках (польском, английском, итальянском, французском и испанском).

 

Папаўненне руха “EQUIPES NOTRE-DAME” у Нясвіжы

( 5 Votes )


6 чэрвеня 2015 года ў Нясвіжы адбылося ўрачыстае прыняцце Карты руха сямейнай духоўнасці “EQUIPES NOTRE-DAME” дзвюма парамі. Вельмі прыемна, што наш рух папоўніўся маладымі актыўнымі сужэнствамі.
Маладыя людзі запрасілі Езуса да сябе ў сем’і, і цяпер Ён стане суправаджаць іх па жыцці.
Пасля Святой Імшы адбыўся пікнік на Нёмане. Гэты дзень запоўніцца нам надоўга.
Людміла і Андрэй Шкраба

 

Год быў плённы

( 4 Votes )


17 мая адбылася сумесная сустрэча суполак Лагойска па выніках фармацыйнага года. На сустрэчу сабраліся ўсе сужэнствы, якія знаходзяцца ў Руху і ў пілатаванні. Усяго прыехалі 10 сужэнстваў. Месцам сустрэчы была выбрана Гайна, тая вёска, дзе калісьці ўзвышаўся старажытны касцёл, пабудаваны па загадзе князя Ягайлы.


Падчас сустрэчы кожнае сужэнства выказала сваё уражанне аб праведзеных сустрэчых і рэкалекцыях, якія былі на працягу года. Вельмі прыемна, што для ўсіх сямей гэты год быў плённым. Мы ўзраслі не толькі колькасна, але і якасна. На сустрэчы былі выбраны адказныя пары на наступны фармацыйны год, гэта: Гайдук Генадзій і Таццяна, і Бекеш Андрэй і Таццяна.

 

Віншуем пераможцу гульні "ЛАНЦУЖОК"

( 1 Vote )


Хвала Хрысту!

Сёння мы вызначылі пераможцу першага кола нашай гульні " Ланцужок Equipes Notre-Dame"!!!

Новай уладальніцай кнігі Хэлен Андэлін "Зачараванне жаноцкасці" стала аўтар нашай рубрыкі "Натхненне" ВОЛЬГА ЧЫКУН!!!


Сардэчна віншуем Вольгу з перамогай!!!! Упэўнены, што гэта кніга стане сапраўдным скарбам для цябе!

Дзякуем усім тым, хто прыняў удзел у ланцужкеі! Хутка мы распачнем новае кола гульні, таму шчыра усіх запрашаем зноў прыняць удзел!

Па умовах нашай гульні ланцужок працягвае пераможца. Таму зараз вельмі цікава якую ж кнігу на другое кола ланцужка выставіць Вольга?

 

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ РУХУ Ў МЯДЗЕЛІ

( 2 Votes )

Нядзеля, 10 мая павінны чыніцца вялікія справы, таму сустракаем розныя перашкоды: хвароба нашых дзяцей, дрэннае самаадчуванне кс. Андрэя…, але дзякуючы Богу мы завіталі ў Мядзел, каб дзяліцца Божай любоўю і рададасцю, якую адчуваем у сваім жыцці дзякуючы руху! Нас запрасілі адразу на дзве імшы. Слухаем Евангелле паводле Яна 15, 9-17.

“…Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх.
Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.”

 


Старонка 24 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 137 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091