Нядзеля, 10 мая павінны чыніцца вялікія справы, таму сустракаем розныя перашкоды: хвароба нашых дзяцей, дрэннае самаадчуванне кс. Андрэя…, але дзякуючы Богу мы завіталі ў Мядзел, каб дзяліцца Божай любоўю і рададасцю, якую адчуваем у сваім жыцці дзякуючы руху! Нас запрасілі адразу на дзве імшы. Слухаем Евангелле паводле Яна 15, 9-17.
“…Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх.
Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам.”
Кс. Андрэй на простых прыкладах растлумачыў, як сяброўства і любоў да бліжняга праяўляецца ў руху, расказаў пра сведчанні розных сямей і як часам цяжка мець сапраўдную любоў да чалавека, які табе не сімпатычны. Сям’я Угорыч распавяла пра гісторыю нашага руху і падзялілася сваім сведчаннем адчування сяброўства і еднасці паміж сем’ямі. Потым была прадстаўленна прызентацыя і сведчанне нашай сям’і аб тым, якія змены адбыліся ў жыцці дзякуючы руху. Расказалі кораценька пра структуру сустрэч і розныя мерапрыемствы ЭНД.
Вельмі рады знаёмству з вядучай рубрыкі “Бацькоўства” Вікторыяй і яе сям’ёй. У вас цудоўная дачушка, якая выхоўваецца ў любові да Пана Бога і чалавека. Таксама задаволеныя Мядзельскай парафіяй: прыгожыя спевы, моцны хор і актыўная моладзь са спевамі пад гітару. Дзякуем за гасціннасць і запрашэнне айцам Паўлу і Юрыю. Чакаем чарговай сустрэчы ўжо з жадаючымі сем’ямі, якія хочуць больш падрабязна пазнаёміцца з рухам. Хвала Пану!
Меляшкевіч Мікалай і Таццяна
ФОТАСПРАВАЗДАЧУ З МЕРАПРЫЕМСТВА МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ.







