
6 чэрвеня 2015 года ў Нясвіжы адбылося ўрачыстае прыняцце Карты руха сямейнай духоўнасці “EQUIPES NOTRE-DAME” дзвюма парамі. Вельмі прыемна, што наш рух папоўніўся маладымі актыўнымі сужэнствамі.
Маладыя людзі запрасілі Езуса да сябе ў сем’і, і цяпер Ён стане суправаджаць іх па жыцці.
Пасля Святой Імшы адбыўся пікнік на Нёмане. Гэты дзень запоўніцца нам надоўга.
Людміла і Андрэй Шкраба






