Навіны

Сямейны вяночак

( 0 Votes )

ІНСТРУКЦЫЯ:


1. Успомніць пра Сямейны вяночак.

1.1. Калі ўспомніць не атрымліваецца ці вы яшчэ пакуль наогул не ведаеце пра Сямейны вяночак, то тут можна знайсці ўсю патрэбную інфармацыю: http://end.of.by/pharmacy/family-wreath

2. Успомніць пра тое, што чарговы Сямейны вяночак адбудзецца ў гэту нядзелю ў 21-00.

3. Задаць сабе наступныя пытанні:

А) Ці ёсць у маім асабістым жыцці і жыцці маёй сям'і клопаты ці наадварод радасці якія б праз сумесную малітву сямей я хацеў(ла) даручыць Богу?

Б) Ці ёсць у нашай суполцы ці наогул у маім асяроддзі людзі, якім зараз вельмі патрэбна абарона і падтрымка Маці Божай?

 

Стварэнне новай суполкі ў Ганцавічах

( 0 Votes )

12 кастрычніка ў Ганцавічах адбылася сустрэча сямей, якія прагнуць крочыць па жыцці з Хрыстом. Мы пазнаёміліся з цудоўнымі адкрытымі  парамі. Вельмі прыемна, што яны ўжо шмат ведаюць пра наш рух: цікавяцца нашым сайтам, ведаюць, што мы ёсць у кантакце, хочуць быць з намі на рэкалекцыях. Свае намеры яны выказалі рэальнымі справамі.  Так чатыры пары вырашылі стварыць суполку, пілатаваць якую будуць Алена і Мікалай Сайкі.  Увогуле сустрэча прайшла ў сардэчнай, сяброўскай атмасферы, за што шчыра дзякуем кс. Анджэю і сем'ям, а асабліва Алене і Мікалаю Сайкам.  Дзякуем Богу за вас!

 

Сустрэча сем'яў Ганцавiч

( 0 Votes )

5 кастрычніка адбылася першая у гэтым фармацыйным годзе сустрэча сем'яў Ганцавiч, а таксама першая сустрэча з новым духоўным дарадчыкам кс. Анджэем. У сустрэчы прынялі ўдзел 4 сям'і. Пад час сустрэчы сужэнствы абменьваліся думкамі па хвалюючых іх пытаннях, разважалі над Словам Божым. Словы ксяндза Анджэя Шоды мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў нашай суполкі, яны вучылі нас будаваць сямейнае жыццё у атмасферы любові, адчуваючы прысутнасць Езуса ў сваім сэрцы і ў сваёй сям'і. Таксама пранікліся словамі:

 

Сувязныя пары

( 0 Votes )

Наша знаёмства з сувязнымі парамі працягваецца. Вашай увазе - сувязная пара для суполак Геранёнаў і Суботнікаў - Уладзімір і Валянціна Паплёўкі. Заклікаем да малітвы за іх, каб Пан Бог натхняў да служэння дзеля Яго Хвалы, і для дапамогі сем'ям гродзеншчыны. Кантакты: Валянціна +375-29-177-84-76 (velk), Уладзімір +375-29-683-09-95З  (velk), e-mail antonpoplyovka@yandex.ru  З Богам!

Хвала Пану!

 

Сямейны вяночак

( 0 Votes )

Сення у наша сям' i адбыуся першы сямейны вяночак i зараз мы з упэуненнасцю можам засведчыць, што пачынаць нiколi не позна!

Не ігнаруйце гэтай магчымасці! Далучайцеся да вяночка, адправляйце Людміле і Андрэю свае асабістыя інтэнцыі, бо менавіта гэты вяночак можа стаць цудоўнай духоўнай падтрымкай для вашых родных і сяброў!

 

Інтэнцыі на Сямейны вяночак

( 147 Votes )

Інтэнцыі на сямейны вяночак

 

Сувязныя пары

( 0 Votes )

Чарговае знаёмства - адказная пара для суполак Нясвіжу і Гарадзеі - Алена і Ігар Камлачы. Ахінаем малітвай нашу шаноўную сувязную пару, каб іх клопат пра даручаныя суполкі пашыраў Хвалу Божую, і садзейнічаў умацаванню братэрскай любові паміж удзельнікамі руху! Кантакты: VEL +375-29-364-50-86. e-mail komlachelena@mail.ru

З Богам!

Хвала Пану!

 

Мы ЎКАНТАКЦЕ

( 1 Vote )

З радасцю паведамляем, дзякуючы ініцыятыўнасці і энтузіязму Аліны і Максіма Угорычаў, нас цяпер можна знайсці і ў сацыяльных сетках. Калі ласка заахвочваем наведваць старонку нашага руху ЎКАНТАКЦЕ - http://vk.com/club17548739. Шмат цікавай і падзейнай інфармацыі, новыя кантакты, новыя магчымасці, каб яшчэ больш пазнаць Езуса Хрыста і напоўніць жыццё сям'і яго любоўю.

Хвала Пану!

 


Старонка 29 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 137 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091