Сустрэча сем'яў Ганцавiч

( 0 Votes )

5 кастрычніка адбылася першая у гэтым фармацыйным годзе сустрэча сем'яў Ганцавiч, а таксама першая сустрэча з новым духоўным дарадчыкам кс. Анджэем. У сустрэчы прынялі ўдзел 4 сям'і. Пад час сустрэчы сужэнствы абменьваліся думкамі па хвалюючых іх пытаннях, разважалі над Словам Божым. Словы ксяндза Анджэя Шоды мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў нашай суполкі, яны вучылі нас будаваць сямейнае жыццё у атмасферы любові, адчуваючы прысутнасць Езуса ў сваім сэрцы і ў сваёй сям'і. Таксама пранікліся словамі:

Десять способов любить:

Слушать, не перебивая

Говорить, не обвиняя

Давать, не жалея

Обещать, не забывая

Отвечать, не споря

Уступать, не претендуя

Делать, не жалуясь

Верить, не сомневаясь

Прощать, не упрекая

Непрестанно молиться

Маліліся ў інтэнцыі стварэння яшчэ адной суполкі у Ганцавічах, аб Божым благаслаўленні для ўдзельнікаў руху, якія нядаўна адзначалі і яшчэ адзначаць у бліжэйшы час свой дзень нараджэння: Мікалая, Наталлі і кс. Анджэя, дзякавалі Богу за сем’і, дзяцей, родных і блізкіх.

Дзякуем Пану Богу за сустрэчу. Хвала Пану!

Алена і Мікалай Сайка

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 49 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091