Сямейны вяночак

( 0 Votes )

ІНСТРУКЦЫЯ:


1. Успомніць пра Сямейны вяночак.

1.1. Калі ўспомніць не атрымліваецца ці вы яшчэ пакуль наогул не ведаеце пра Сямейны вяночак, то тут можна знайсці ўсю патрэбную інфармацыю: http://end.of.by/pharmacy/family-wreath

2. Успомніць пра тое, што чарговы Сямейны вяночак адбудзецца ў гэту нядзелю ў 21-00.

3. Задаць сабе наступныя пытанні:

А) Ці ёсць у маім асабістым жыцці і жыцці маёй сям'і клопаты ці наадварод радасці якія б праз сумесную малітву сямей я хацеў(ла) даручыць Богу?

Б) Ці ёсць у нашай суполцы ці наогул у маім асяроддзі людзі, якім зараз вельмі патрэбна абарона і падтрымка Маці Божай?

В) Ці разумею я сам(а), што сумесная малітва з'ящляецца вельмі моцнай формай малітвы? Ці памятаю пра абяцанне Езуса наконт сумеснай малітвы?

4. Свае адказы на пытанні А і Б аформіць у інтэнцыі на Сямейны вяночак.

5. Даслаць свае інтэнцыі да 18.00 (19 кастрычніка):

А) сужэнству Шкраба Людміле і Андрэю:

belarus.end@tut.by

8(029)6062496

8(029)5679354

Б) сужэнству Меляшкевічаў Таццяне і Мікалаю:

у асабістых паведамленнях у кантакце

6. Адчуць, што добрую справу зрабіў(ла), усміхнуцца і запланаваць удзел сваёй сям'і у Сямейным вяночку ў нядзелю.

7. Нагадаць іншым сем'ям са сваёй суполкі пра моц сумеснай малітвы і запрасіць іх да яе далучыцца.

8. Прыняць удзел у Сямейным вяночку усёй сям'ёй.

9. Адчуць дзеянне Духа Святога у сваім жыцці.

10. Падзякаваць Богу за тое, што ў кожнага з нас ёсць такая магчымаць маліцца разам дзе б мы не былі.

http://end.of.by/pharmacy/family-wreath

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 49 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091