Стварэнне новай суполкі ў Ганцавічах

( 0 Votes )

12 кастрычніка ў Ганцавічах адбылася сустрэча сямей, якія прагнуць крочыць па жыцці з Хрыстом. Мы пазнаёміліся з цудоўнымі адкрытымі  парамі. Вельмі прыемна, што яны ўжо шмат ведаюць пра наш рух: цікавяцца нашым сайтам, ведаюць, што мы ёсць у кантакце, хочуць быць з намі на рэкалекцыях. Свае намеры яны выказалі рэальнымі справамі.  Так чатыры пары вырашылі стварыць суполку, пілатаваць якую будуць Алена і Мікалай Сайкі.  Увогуле сустрэча прайшла ў сардэчнай, сяброўскай атмасферы, за што шчыра дзякуем кс. Анджэю і сем'ям, а асабліва Алене і Мікалаю Сайкам.  Дзякуем Богу за вас! Просім усе сем'і руху аб малітве за новую суполку ў Ганцавічах. Хвала Пану!

Таццяна і Мікалай Меляшкевічы


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 60 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091