Год быў плённы

( 4 Votes )


17 мая адбылася сумесная сустрэча суполак Лагойска па выніках фармацыйнага года. На сустрэчу сабраліся ўсе сужэнствы, якія знаходзяцца ў Руху і ў пілатаванні. Усяго прыехалі 10 сужэнстваў. Месцам сустрэчы была выбрана Гайна, тая вёска, дзе калісьці ўзвышаўся старажытны касцёл, пабудаваны па загадзе князя Ягайлы.


Падчас сустрэчы кожнае сужэнства выказала сваё уражанне аб праведзеных сустрэчых і рэкалекцыях, якія былі на працягу года. Вельмі прыемна, што для ўсіх сямей гэты год быў плённым. Мы ўзраслі не толькі колькасна, але і якасна. На сустрэчы былі выбраны адказныя пары на наступны фармацыйны год, гэта: Гайдук Генадзій і Таццяна, і Бекеш Андрэй і Таццяна.


Падчас сустрэчы былі арганізаваны спаборніцтвы па футболу і іншых гульнях. На вогнішчы былі прыгатаваны розныя прысмакі.
Сустрэча прайшла вельмі цікава і плённа. Ёсць надзея і ўпэўненасць, што наш рух будзе і надалей развівацца.

Хвала Хрысту!
Уладзімір і Валянціна Паплёўкі, г.Лагойск

ФОТА СА СУСТРЭЧЫ МОЖНА ПРАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ.

 

 

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 69 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091