Справаздача са спаткання: МАРАФОН КАМЕНТАРЫЯЎ

( 4 Votes )

Сёння прапануем вам усім рухам  зрабіць справаздачу

з Аплатковага        спаткання 2015.

Усяго ў Новую Мыш прыехала каля 100 чалавек і калі кожны напіша      хоць адзін радочак пра свае ўраджанні, то ў выніку мы атрымаем  цудоўны жывы агляд усіх асноўных мерапрыемстваў сустрэчы.

Вельмі чакаем каментарыі з  вашымі ураджаннямі, словамі падзякі і  прапановамі!

Марафон каментарыяў стартуе!


 

Каментары   

 
+4 #21 Максім 2015-01-11 19:28
Прабачце за тэхнічны глюк!!!
Каментары незарэгістраван ых карыстальнікаў не публікаваліся.
Гэта мая віна. Але ўжо ўсё папраўлена.
Цытаваць
 
 
+7 #20 Максім 2015-01-11 00:29
Дзякуем усім, хто пачуў нашу прэзентацыю на спатканні і адгукнуўся на запрашэнне да рэгістрацыі. Нам ВЕЛЬМІ прыемна!
Асабліва дзякуем за запаўненне анкет у рубрыцы "Рады дапамагчы".
А яшчэ больш асабліва)) дзякуем новым аўтарам!
Цытаваць
 
 
+10 #19 Ольга и Александр 2015-01-09 13:49
Да, спасибо за чудесный день отцу Павлу, всем семьям! Очень приятно было познакомиться с отцом Андреем!
Приняли Карту, что стало для нашей семьи большим событием!
Икона св. Семьи в тот же день поселилась на самом видном месте в квартире. От нее веет таким чудесным теплом, как посмотрю на нее, так и в улыбке расплываюсь :-)
Людмила и Андрей, спасибо огромное ;-) !
С Богом!
Цытаваць
 
 
+10 #18 Елена и Илья 2015-01-08 10:35
Вялікі дзякуй арганізатарам сустрэчы! Вялікі дзякуй кожный сям'і, якая знайшла магчымасць прыехаць і разам радвацца з нараджэння нашага Збаўцы. Хвала Пану!
Цытаваць
 
 
+13 #17 кс. Андрэй 2015-01-07 20:24
Дзякую асаблівым чынам кс. Паўлу і сем'ям з Новай Мышы! Дзякую усім сем'ям Руху і не толькі :-) , якія сваёй прысутнасцю умацоваюць гэта адзінства! Як прагучала ў каментарыях " па-хрысціянску" можна жыць! Жадаю гэтай Божай радасці усім сем'ям! Як узгадаваў святы Айцец Францішак "Божае Нараджэнне гэта надзея..." Няхай гэта новая Надзея, якую Езус нам дае, прыходзячы у наш свет будзе той зоркай, якая вяла мудрацоў да Яго, няхай таксама вядзе і нас, Ён з НАМІ! :-)
Цытаваць
 
 
+13 #16 кс. Андрэй 2015-01-07 20:19
ХВАЛА ПАНУ! Сустрэча вельмі цудоўная! Езус ёсць у нашым жыцці, і гэта алатковая сустрэча чарговая для мяне сведчанне аб гэтай праўдзе! Дзякую Богу за тую магчымачсць, якую некалі атрымаў у сваім святарскім служэнні, быць у Руху, несці духоўную дапамогу сем'ям, але і адначасова самому узмацняцца. Гэта дасведчанне дае моцнае натхненне у маім служэнні. Сапраўды застаецца :-) толькі славіць нашага нябеснага Айца, за тое што Ён адкрывае сэрцы сужанцаў на яго любоў у Езусе Хрысце. Хвала Пану за новыя сем'і, якія з'явіліся у Руху, за іх агонь Веры. Думаю гэта магчыма, калі сям'я разам трывае пры Пану і імкнецца дазваляць Яму дзейнічаць у іх жыцці. Дзукую Богу за дар Святарства ў служэнні святароў у Руху, гэта яшчэ адно падцверджанне аб адзінстве супольнасці Касцёла.
Цытаваць
 
 
+10 #15 Таццяна Меляшкевіч 2015-01-07 10:51
Хвала Пану за цудоўна праведзены час! Сапраўды па-хрысціянску! Вельмі спадабалася казка-жарт, асабліва не магла стрымаць смех з вароны... і вясёлыя твары і цудоўны настрой пад лаціну!
Цытаваць
 
 
+18 #14 Іна 2015-01-05 20:18
Дзякуй усім тым, хто на працягу доўгага часу маліўся за тое, каб наша сустрэча адбылася, каб не было ніякіх перашкод. З вашай дапамогай Бог даваў нам сілы для падрыхтоўкі гэтага свята. Мы рады былі Вас усіх вітаць у нашым касцёле і па-за яго сценамі. Помніце, што дзверы нашага касцёла заўсёды адчынены для Вас. Прыязджайце яшчэ!
Цытаваць
 
 
+3 #13 Іна 2015-01-05 19:33
Дзякуй усім тым, хто на працягу доўгага часу маліўся за тое, каб аплатковае спатканне ў нас у Новай Мышы адбылося, каб не было ніякіх перашкод. З вашай дапамогай Бог даваў нам сілы для падрыхтоўкі гэтага свята. Мы рады былі Вас вітаць у нашым касцёле і па-за яго сценамі. Помніце, што дзверы нашага касцёла заўсёды адчынены для вас. Прыязджайце яшчэ!
Вялікі дзякуй усім тым, хто нам дапамагаў!
Цытаваць
 
 
+4 #12 Іна 2015-01-05 19:33
Дзякуй усім тым, хто на працягу доўгага часу маліўся за тое, каб аплатковае спатканне ў нас у Новай Мышы адбылося, каб не было ніякіх перашкод. З вашай дапамогай Бог даваў нам сілы для падрыхтоўкі гэтага свята. Мы рады былі Вас вітаць у нашым касцёле і па-за яго сценамі. Помніце, што дзверы нашага касцёла заўсёды адчынены для вас. Прыязджайце яшчэ!
Вялікі дзякуй усім тым, хто нам дапамагаў!
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 136 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091