Нагадваем пра тое, што ўжо зусім хутка адбудзецца адно з самых чаканых мерапрыемстваў у нашым руху - Аплатковае спатканне 2015. У гэтым артыкуле вы зможаце знайсці інфармацыю пра тое, што неабходна з сабою на гэта спатканне узяць. Але у першую чаргу прапануем вам узяць у рукі САМІХ СЯБЕ , адкінуць усе адмоўкі і цвёрда вырашыць паехаць 3 студзеня на Аплатковую сустрэчу ў Новую Мыш, а далей ужо ўсё па спіску...
ДЗЯЦЕЙ
Аплатковае спатканне руху - гэта сямейнае свята і будзе цудоўна , калі у вас атрымаецца прыехаць разам з дзеткамі. Усіх маленькіх удзельнікаў мерапрыемстваў чакае сустрэча са Св. Мікалаем і шмат цікавых конкурсаў.
ЗНАЕМЫЯ СУЖАНСТВЫ
Часам здараецца так, што паехаць на Аплатковае спатканне у сям'і не атрымліваецца толькі з той прычыны, што не ведаюць як дабрацца да месца. І гучыць: " Новая Мыш...Ууууу... Гэта дзесьці пад Баранавічамі. Калі б можа у саміх Баранавічах, то можа і паехалі б, а так як потым вяртацца і ... г.д."
А у выніку на спатканне прыязджаюць сем'і з вольнымі месцамі ў аўто, бо ніхто не прапанаваў паехаць разам.
Вось мы, напрыклад, вельмі удзячныя кс. Андрэю Сіповічу за тое, што ён ведаючы пра тое, што мы зараз на "сваіх двух", заўсёды прапануе нам паехаць разам з ім. Вельмі дзякуем яму за гэта!
50 ТЫСЯЧ РУБЛЁЎ
Гэтыя сімвалічныя грошы пойдуць на смачныя стравы, якія ўжо будуць чакаць нас пасля Святой Імшы. Дзякуем, у сваю чаргу, сем'ям-арганізатарам з Новай Мышы, за тое, што яны з такім энтузіазмам падышлі да гэтай справы і прадумалі ўсё дробязі, каб стварыць атмасферу сапраўднага свята.
ДОБРЫ АБУТАК
Свята будзе праходзіць у клубе і абавязкова будуць танцы, таму прапануем асаблівую увагу звярнуць на абутак. Таксама на апошняй інфармацыі з Новай Мышы у клубе будзе цёпла, а вось касцел даволі халодны,таму звярніце увагу і на адзенне.
ВІНШАВАННІ
Аплатковае спатканне - гэта адна з галоўных усеагульных сустрэч суполак. Калі будзеце у дарозе успомніце ўсіх сваіх знаемых з суполкі і падрыхтуйце для кожнага невялічкае віншаванне. Проста адзначце для сябе некалькі індывідуальных слоў, якія вы хочаце сказаць пад час дзялення аплаткам менавіта гэтай сям'і. Жадаем вам Духа Святога у гэтай справе! Гэта прапанова вам можа здаецца, што і незначнае, але паспрабуйце і убачыце, якую моц маюць менавіта прадуманыя і індывідуальныя віншаванні!
Чакаем вас і рыхтуем шмат сюрпрызаў!
Будзе цікава і з настроем!
Хвала Пану!
P.S. Рэгістрацыя распачнецца а 10 гадзіне раніцы, на 10-30 запланавана Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, а Святая Імша распачнецца у 11-00.