Сувязныя пары

( 0 Votes )

На сустрэчы адказных пар, былі прадстаўлены сувязныя пары. Вось вытрымка з Карты END аб іх дзейнасці:

Сувязныя пары — сектары — рэгіёны


Ліст і сайт  Суполак Маці Божай хоць і з’яўляецца вельмі карысным, але ён недастатковы для таго, каб неабходныя сувязі паміж цэнтрам і суполкамі былі цесныя і плённыя. За наладжванне такіх сувязяў адказваюць розныя органы руху. Кожная суполка даверана апецы сувязной пары (яна апякуецца трыма–пяццю суполкамі). Акрамя таго, суполкі аб’яднаныя ў сектары, а сектары — у рэгіёны. Пары, адказныя за сектары, і пары, адказныя за рэгіёны, адказваюць за добрую дзейнасць давераных ім суполак.


Маючы частыя кантакты з адказнаю суполкаю усяго руху, узгаданыя вышэй пары перадаюць іншым суполкам яе прапановы і сістэматычна інфармуюць яе аб жаданнях і патрэбах гэтых жа суполак. Дзякуючы такім кантактам адносіны паміж суполкамі і цэнтрам не маюць чыста адміністрацыйнага характару, а напаўняюцца братэрскай сардэчнасцю.

Просім адказных пар суполак, перадаваць інфармацыю аб жыцці суполкі сваім сувязным парам. Сувязным парам жадаем наладзіць цесны, братэрскі кантакт  з даверанымі ім суполкамі. Усе сувязныя пары будуць прадстаўленыя на нашым сайце ў хуткім часе.

Хвала Пану!

Таццяна і Мікалай Меляшкевічы

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 47 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091