13 верасня ў Мінску адбылося спатканне адказных пар нашага руху. На спатканне прыбыло 9 адказных пар суполак, таксама прысутнічалі тры святары: кс. Андрэй Сіповіч, кс. Павел з Новай Мышы і кс. Андрэй з Ганцавіч.
Спатканне распачалося Святой Імшой, пасля якой усе падняліся на верх касцёла, дзе перайшлі да цякучых спраў руху.
Разглядаліся справы фармацыі, рэкалекцый, вырашана , што аплатковае спатканне руху адбудзецца ў Новай Мышы 10студзеня. Былі прадстаўлены сувязныя пары, якія будуць дапамагаць нашаму руху больш дынамічна развівацца, асабліва ў якасным стане. Вырашана, што ў гэтым фармацыйным годзе будзем больш дасканала знаёміцца з Евангеллем ад Яна.
Прыпомнілі аб вартасці заданняў руху: чытанні Слова Божага, сумеснай малітвы, задання прысядзем разам. Аб больш якасным выкарыстанні сайта руху. Узгадалі пра дапамогу адзін аднаму праз малітву, якую можна папрасіць у Сямейным Вяночку.
Па ініцыятыве Аліна і Максіма Угорычаў будзе распачата праца па стварэнню фільма пра рух, які будзе дапамагаць пазнаёміцца з нашым рухам іншым парам.
Вельмі ўдзячныя святарам і парам якія прыехалі на спатканне. Дзякуй, што не гледзячы на іншыя жыццёвыя клопаты, Вы знайшлі час і для нашага руху, для сямей Вашых суполак, для Езуса Хрыста, Які аддзячыць Вам у многа разоў больш.
Хвала Пану!
Таццяна і Мікалай Меляшкевічы
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|