Свята прынняцця карты ў Лагойску

( 0 Votes )

12 ліпеня ў Лагойску адбылося свята прыняцця карты для двух сямей: Жаны і Арцема Казакевічаў і Таццяны і Андрэя Бекішаў. Цудоўная атмасфера, якую стварылі сем'і END Лагойска і духоўны дарадчык кс. Томаш, перадавалася ўсім прысутным.

Словы Евангелля паводле Св. Мацвея пад час Святой Імшы: " Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах", вельмі моцна падкрэслілі сэнс жыцця з Богам.

Пары прынялі карту руху і сталі паўнапраўнымі яго ўдзельнікамі. Руху, які служыць сродкам для больш поўнага разумення сакраманта Шлюбу і, які дапамагае ў імкненні да Святасці.

Хвала Пану! 

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 74 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091