Навіны

Будслаў 2013

( 0 Votes )

Маці Божая, будзь з намі!

5-6 ліпеня 2013 года тысячы вернікаў сабраліся на ўрачыстасці ў Будславе. Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” таксама мелі магчымасць сабрацца разам, памаліцца да Маці Божай Будслаўскай у сваіх ітнэнцыях, а таксама ў інтэнцыі 10-годдзя руха на Беларусі. Дабіраліся яны да Будслава па-рознаму: на аўтамабілях, аўтобусах, а таксама на раварах і нават пешшу. Але ўсім было прыемна ад сустрэчы. Як заўважыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на Святой Імшы, падобна святой Альжбеце “і мы павінны прывітаць Марыю яе словамі: “Адкуль гэта нам, што Маці нашага Пана прыйшла да нас, прыйшла на нашу зямлю?”. Яна, па словах іерарха, «у цудатворным абразе прыйшла ў Будслаў чатыры стагоддзі таму, была з намі ў цяжкія гады ганенняў на Касцёл і сёння ёсць з намі».

 

Шашлык - 2013

( 0 Votes )

Па добрай традыцыі штогод удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” выходзяць на пікнік. Гэты год – не выключэнне.

У нядзелю, 30 чэрвеня, на «каўбаскі» сабраліся святары, сёстры, клерыкі, сем'і, парафіяне. Ніхто не сумаваў: ні дарослыя, ні дзеці. А дзякуючы Дзянісу Каўшару і клерыку Аўгусту, усе прысутныя маглі ўсхваляць Бога мілагучнымі спевамі. Шашлык, каўбаскі былі смачныя, а гульні – вясёлыя і займальныя. А паспрыяла гэтаму Божае благаслаўленне, добрае надвор'е і цудоўны настрой удзельнікаў.

 

Дзень сям’і ў Лучаі

( 0 Votes )

30 чэрвеня 2013 года па запрашэнню ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча касцёла ў Лучаі, удзельнікі Руху END “Notre- Dame” разам з нашым духоўным дарадцам ксяндзом Андрэем Сіповічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і. Менавіта такое мерапрыемства праводзіцца ў Лучаі ў другі раз і становіцца традыцыйным. У касцёле прысутнічала шмат сямейных пар, у тым ліку і юбіляраў, якія аднавілі свае шлюбы і прынялі шчырыя віншаванні ад святароў і ўсіх парафіянаў. Нашай задачай была расказаць аб руху END “Notre- Dame”.

 

Дзеці END

( 0 Votes )

Цудоўная навіна! Наш рух папоўніўся! 18 чэрвеня ў Алены і Франца Доўнараў нарадзілася дачушка! Сэрдэчна віншуем ужо мнагадзетную сям'ю, жадаем шчодрых Божых ласк, апекі Найсвяцейшай Багародзіцы  і ахінаем шчырай малітвай немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!

 

Запрашаем на пікнік

( 0 Votes )

30 чэрвеня 2013 года ўсе ўдзельнікі руху EQUIPES NOTREDAME сардэчна

запрашаюцца на шашлык у Нясвіж.

Збор каля Нясвіжскага касцёла ў нядзелю, 30 чэрвеня, ў 17.00.

 

План правядзення Дня Сектара

( 0 Votes )

для ўдзельнікаў руху EQUIPES NOTREDAME

11.08.2013 года

Месца сустрэчы: п. Негарэлае (новы касцёл)

09.00 – 09.20 - рэгістрацыя і прывітанне ўдзельнікаў Дня Сектара

10.00 – 11.30 – Святая Імша, урачыстая перадача паслугі адказнай пары Сектара на Беларусі

11.40 – 12.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

12.30 – Святочны абед

Удзел экіп у арганізацыі і правядзенні Дня Сектара:

Рэгістрацыя – экіпа Негарэлага

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта – сем’і Меляшкевіч і Шкраба

Чытанне 1– экіпа 1. Нясвіж

Музычнае афармленне – сям’я Меляшкевіч

Чытанне 2– экіпы з Ганцавіч

Дары – Лагойск, Мінск

Малітва верных – экіпы Гродненскай вобласці (Геранёны, Суботнікі)

Арганізацыя абеда- экіпа Негарэлага.

 

З'яднаемся пры Маці

( 0 Votes )

Паважаныя сябры! Усе вы добра ведаеце, якія цудоўные мерапрыемствы плануюцца ў Будславе ў гэтым годзе. Мы вельмі заахвочваем, каб наш рух быў прадстаўлены там максімальнай колькасцю ўдзельнікаў. Заахвочваем загадзя паклапаціцца, вырашыць усе справы і прыбыць на фэст.

Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Напэўна, кожны хто лічыць сябе католікам павінен зрабіць усё, каб у гэтым годзе быць у Будславе.

Важныя падзеі ў гэтым годзе, чакаюць і наш рух: змяняецца адказная пара, змяняецца экіпа сектара, рух уваходзіць ў юбілейны 10 год існавання на Беларусі. Таму, вельмі заахвочваем у суботу 6 ліпеня ў 10.30 перад урачыстай Святой Імшой, калі ў парку перад санктуарыям узнімецца ўверх наша харунгва і сцяг, усім сабрацца разам, і агульна памаліцца ў інтэнцыі нашага руху. Разам павітаць нашу Маці. Разам праславіць нашага Ўладара.

Да сустрэчы ў Будславе!

 

Чарговая сустрэча ў Новай Мышы

( 0 Votes )

19 мая 2013 года адбылася чарговая сустрэча сем’яў у Новай Мышы. Пад час сустрэчы сужонкі дзякавалі Богу за сем’і, дзяцей, родных і блізкіх, а таксама разважалі над пытаннямі працы над сваім характарам, над узаемаадносінамі паміж сужонкамі. Словы ксяндза Паўла мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў сустрэчы. Яны датычыліся важнасці руху «Equipes Notre — Dame» для кожнай сям’і. Сужонкі таксама выказалі свае меркаванні наконт неабходнасці сямейнага жыцця з Богам.

 


Старонка 39 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 119 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091