Дзень сям’і ў Лучаі

( 0 Votes )

30 чэрвеня 2013 года па запрашэнню ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча касцёла ў Лучаі, удзельнікі Руху END “Notre- Dame” разам з нашым духоўным дарадцам ксяндзом Андрэем Сіповічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню сям’і. Менавіта такое мерапрыемства праводзіцца ў Лучаі ў другі раз і становіцца традыцыйным. У касцёле прысутнічала шмат сямейных пар, у тым ліку і юбіляраў, якія аднавілі свае шлюбы і прынялі шчырыя віншаванні ад святароў і ўсіх парафіянаў. Нашай задачай была расказаць аб руху END “Notre- Dame”. Напачатку выступіў ксёндз Андрэй, які адзначыў аб неабходнасці духоўнага ўзрастання сямей, узмацнення веры, руху па дарозе да Бога. Гэтую ролю выконвае супольнасць сужэнстваў END “Notre- Dame”. Была прадстаўлена прэзентацыя аб узнікненні і развіцці Руху ва ўсім свеце і ў Беларусі. Была звернута ўвага на тое, што ў Віцебскай дыяцэзіі пакуль не створаны суполкі Маці Божай і пагэтаму ў сужэнстваў парафіі ў Лучаях ёсць магчымасць першымі распачаць гэту справу. Было прыемна, што парафіяне праявілі зацікаўленасць у развіцці Руху ў Лучаі. На канферэнцыі былі і прадстаўнікі парафіі з Віцебска, якія атрымалі неабходную інфармацыю і адрас сайта. Дарэчы і ў парафіянаў Лучайскага касцёлу Святога апостала Тадэуша ёсць свой сайт і можна звярнуць увагу на тое, якую вялікую працу па евангелізацыі праводзіць мясцовы пробашч. Ён выказаў нам словы падзякі і праявіў вялікую зацікаўленасць у развіцці Руху ў сваёй парафіі. Мы спадзяёмся, што гэта сустрэча не апошняя і працяг абавязкова будзе.
Нам не хацелася пакідаць гэтае цудоўнае святое месца, якое шмат пабачыла ў гісторыі. Асабліва шчымліва і незвычайна ўзнёсла было тады, калі мы выходзілі з касцёла пад музыку славутага паланэза Агінскага “Развітанне з Радзімай”, сваякі якога былі фундатарамі касцёлу. Мы развіталіся з Лучаям, але не назаўсёды. З надзеяй на новыя спатканні мы пакідалі Лучай.
Хвала Хрысту!

Уладзімір і Валянціна Паплёўкі, г. Лагойск


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 105 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439