Будслаў 2013

( 0 Votes )

Маці Божая, будзь з намі!

5-6 ліпеня 2013 года тысячы вернікаў сабраліся на ўрачыстасці ў Будславе. Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” таксама мелі магчымасць сабрацца разам, памаліцца да Маці Божай Будслаўскай у сваіх ітнэнцыях, а таксама ў інтэнцыі 10-годдзя руха на Беларусі. Дабіраліся яны да Будслава па-рознаму: на аўтамабілях, аўтобусах, а таксама на раварах і нават пешшу. Але ўсім было прыемна ад сустрэчы. Як заўважыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на Святой Імшы, падобна святой Альжбеце “і мы павінны прывітаць Марыю яе словамі: “Адкуль гэта нам, што Маці нашага Пана прыйшла да нас, прыйшла на нашу зямлю?”. Яна, па словах іерарха, «у цудатворным абразе прыйшла ў Будслаў чатыры стагоддзі таму, была з намі ў цяжкія гады ганенняў на Касцёл і сёння ёсць з намі». Хочацца, каб Святая Марыя, наша Маці, апякунка нашага сямейнага руху, была заўсёды з намі: з сем’ямі і духоўнымі дарадчыкамі экіп.

Людміла і Андрэй Шкраба

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 70 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091