Асалода жыцця з Езусам

( 0 Votes )

Кожная сапраўдная хрысціянская сям'я патрабуе духоўнага развіцця, імкнецца ўмацаваць сваю веру, адчуць прысутнасць Езуса ў сваім сэрцы і ў сва"ей сям'і. Менавіта рэкалекцыі спрыяюць яднанню з Богам. Гэта час разважання, адпачынку, паглыблення ведаў пра Бога.

Кожны год наша сям'я з вялікай радасцю чакае рэкалекцыі і гэты год не стаў выключэннем. Мы сустрэліся з ужо па-сапраўднаму блізкімі для нас сем'ямі, слухалі і разважалі над Божым Словам, праслаўлялі Пана ў нашых супольных малітвах і спевах.

Сапраўды спадзяемся,што гэты час яднання з Богам прынясе плён кожнай сям'і, дапаможа паглыбіць нашу веру, адкрые нашыя сэрцы на добрыя ўчынкі і любоў да бліжняга, бо толькі разам з Езусам мы можам адчуць сапраўдную асалоду сужэнства, толькі з Езусам мы знаходзім у сабе сілы для пераадольвання штодзённых цяжкасцей.

Шчыра дзякуем Пану Богу за атрыманныя ласкі, а таксама за тых людзей, якія былі побач з намі і падаравалі хвіліны супакою, шчасця і Божай міласэрнасці!

Ганна і Андрэй Зубікі

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 60 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091