"Любоў моцная і ачышчаная"
6 кастрычніка 2013 года адбылася сустрэча сем’яў у Новай Мышы.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Падчас сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні. Цікавымі і шчырымі былі сведчанні сямей. “Любоў, якая вытрымала перашкоды, моцная і ачышчаная”, - зазначылі прысутныя.
Сапраўды, жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста. Змястоўнымі былі выказванні ксяндза Паўла Врубеля наконт хрысціянскага жыцця, вырашэння сямейных праблем.
Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай і асабістай малітвы, чытання Евангелія, заданння “Прысядзем разам”. Шмат увагі было ўдзелена пытанням Сакраманту Шлюбу. Сужонкі паразважалі над важнымі пытаннямі сямейнага жыцця: ці адкрыты мы адзін для другога, ці стараемся лепей пазнаць адзін аднаго, ці дзелімся паміж сабою нашымі клопатамі і радасцямі, ці прынімаем супольна рашэнні.
Мы задумаліся, як добра, што маем магчымасць усхваляць Добрага Бога разам, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку.
Андрэй и Людміла Шкрабы