Сустрэча ў Нясвіжы

( 0 Votes )

13 кастрычніка 2013 года адбылася першая сустрэча з новымі сужэнствамі Нясвіжа. Сустрэча адбылася ў доме сясцёр.

На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыі развіцця руху “Equipes Notre – Dame”. Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. А разабрацца ў гэтых пытаннях дапамог ксёндз Пётр Шарко.

Сужэнствы выказвалі свае думкі наконт паводзін хрысціяніна. Успомнілі таксама пытанні аб выканнанні абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія. Запланавалі на наступнай сустрэчы ў лістападзе (маем надзею, што больш сямей адгукнуцца на наша запрашэнне) больш падрабязна разглядзець умовы эфектыўнага выканання задання “Прысядзем разам”. 

Важна помніць, што Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях. Няхай Яго падтрымка, а таксама апека Маці Божай суправаджаюць кожную сям’ю на працягу ўсяго жыцця.

Мы, удзельнікі руху “Equipes Notre – Dame”, якія прысутнічалі на сустрэчы, яшчэ раз задумаліся, як добра, што маем магчымасць усхваляць Добрага Бога разам у сем’ях, на сужэнскіх сустрэчах ужо дзевяць гадоў падрад. Хвала Пану! Андрэй і Людміла Шкраба

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 65 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091