Нашы пачуцці ад сесіі адказных пар

( 0 Votes )

08-10.11.2013 у польскім горадзе Здуньска Воля адбылася сесія для адказных пар, на якую мы (Анна і Дзмітрый Варвашэвічы) атрымалі запрашэнне. Сёння мы хочам падзяліцца з вамі сваімі пачуццямі.

Калі мы прыехалі ў рэкалекцыйны дом, нас вельмі ветліва сустракалі сем'і, многіх мы бачылі першы раз, ад іх усіх зыходзіла такая цеплыня, міласць, сапраўдная любоў да бліжняга.

За тры дні сесіі мы шмат чаго пачулі, але зразумелі адно, што ў кожнага ў жыцці свой шлях да Бога. Пан Бог хоча, каб мы ўсе ішлі за Ім, кожны чалавек, кожная сям'я, каб мы адкрываліся на Яго любоў, міласць. Трэба больш маліцца, больш спадзявацца на Бога, жыць Евангеллем і евангелізіраваць іншых сваім жыццём. Мы павінны шмат працаваць над сабою, бо злы дух не спіць. Яшчэ мы зразумелі, што нашыя сустрэчы ў экіпе, гэта не проста сустрэча сяброў. Мы збіраемся для таго, каб шукаць Бога.

Хочацца выказаць вялікую падзяку ў першаю чаргу Пану Богу і ўсім, дзякуючы каму мы змаглі пабываць у гэтым цудоўным месцы і так многа новага адкрыць для сябе. Хвала Пану!

Анна і Дзмітрый Варвашэвічы

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 60 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091