18 мая 2014 года сустрэча ў Нясвіжы адбылася падагульняючая дзвюх экіп, якія знаходзяцца ў пілатаванні. На сустрэчу ў Нясвіж прыехалі сужэнствы з Новай Мышы пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Врубеля. Сямейныя пары з Нясвіжа, ксёндз Пётр Шарко сустракалі гасцей каля Нясвіжскага касцёла.
Сустрэліся, пазнаёміліся і ксёндз Пётр запрасіў усіх на экскурсію ў касцёл. Цікавым і змястоўным быў аповед пробашча аб святыні, аб магутным родзе Радзвілаў, аб крыпце. Затым госці наведалі парк, змаглі палюбавацца азёрамі, замкам, Ратушай і Слуцкімі варотамі.
Пасля экскурсіі адбылася сустрэча, на якой пары вырашалі, ці будуць яны ўдзельнікамі руху.
Падчас сустрэчы разважанне сямейных пар было накіравана на прысутнасць Хрыстуса ў нашых сэрцах, злучаных важным сакрамантам - Сакрамантам шлюбу.
Былі закрануты пытанні абавязкаў хрысціяніна, абавязкаў удзельнікаў руху, ўдзелу сужонкаў у рэкалекцыях. Вялікая ўвага святароў была скіравана на важнасць супольнай сямейнай малітвы, разважання над Словам Божым.
Сужонкі выказвалі свае меркаванні наконт неабходнасці сямейнага жыцця з Богам, важнасці руху «EquipesNotre -Dame» для кожнай сям’і.
Змястоўнымі былі выказванні сужонкаў наконт хрысціянскага жыцця, вырашэння сямейных праблем, удзелу ў далейшых сустрэчах. Быў назначаны прыблізны час прыняцця Карты сужонкамі ў Новай Мышы і ў Нясвіжы.
Як добра, што маем магчымасць усхваляць Добрага Бога разам, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Дзкуем Добраму Богу, за тое, што святары прысутнічаюць на кожнай нашай сустрэчы, за іх самаадданую працу ў развіцці руху і ў духоўным узрастанні кожнай сям’і.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| |