11 мая 2014 года адбылася чарговая сустрэча сем’яў у Нясвіжы. Падчас сустрэчы сужонкі дзякавалі Богу за сем’і, дзяцей, родных і блізкіх; за ўсе Ласкі Божыя, атрыманыя за гэты год; а таксама разважалі над пытаннямі працы над сваім характарам, над узаемаадносінамі паміж сужонкамі, роднымі і блізкімі, парафіянамі. Словы ксяндза Паўла Слукі мелі глыбокі сэнс для ўдзельнікаў нашай экіпы. Яны датычыліся важнасці руху «Equipes Notre-Dame» для кожнай сям’і, добраахвотнага выканання абавязкаў: штодзённай малітвы, чытання Cлова Божага, выканання задання “прысядзем разам”.
Сужонкі таксама выказалі свае меркаванні наконт неабходнасці сямейнага жыцця з Богам і падцвердзілі свой удзел у руху ў наступным фармацыйным годзе. Хвала Пану!
|
|
|
|