Бог кліча да сябе

( 0 Votes )

26 студзеня адбылася, ўжо можна сказаць чарговая,  сустэча сямей у касцёле на кальварыйскіх могілках. Дзякуючы Божаму Провіду і намаганням ксяндза Андрэя Сіповіча ў Мінску паўстае новая суполка END. У снежні на сустрэчы з сем'ямі прысутнічалі Валянціна і Уладзімр Паплёўкі, якія зазначылі, што пазнаёміліся з цудоўнымі людзьмі шукаючымі Бога ў сваім жыцці. На сённяшнім спатканні былі мы - Таццяна і Мікалай Меляшкевічы, і сапраўды мы пазнаёміліся са шчырымі, ветлівымі парамі якія добра сябруюць з Езусам і жадаюць узмацняць гэтае сяброўства. 

Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы - папілі гарбаткі, пазнаёміліся, паразмаўлялі. Сем'і пачулі аповед пра наш рух, яго абавязкі і яго плён. Па выніку сустрэчы новыя пары выразілі жаданне паспрабаваць сябе ў руху, і атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю і матэрыялы назначылі наступнае спатканне на люты.

Хвала Пану!

Таццяна і Мікалай Меляшкевічы

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 91 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091