Аплатковае спатканне. Лагойск 2014.

( 0 Votes )

2 студзеня 2014 года ў Лагойску,  адбылося аплатковае спатканне руху Equipes Notre-Dame. Каб паяднацца і праславіць нашага Пана, у Лагойск з'ехаліся сем'і руху з розных куткоў нашай краіны, таксама былі запрошаны і сем'і, якія яшчэ не належаць да руху. Парадавалі сваёй прысутнасцю і шэсць духоўных дарадчыкаў руху, а таксама сестры законныя з Нясвіжу. А яшчэ на наша свята завітаў хор "Чырвоныя макі" з Мінску з цудоўнымі калядкамі.

Гасцей вельмі сардэчна спаткалі арганізатары спаткання (сем'і з дзьвух  суполак г. Лагойска на чале з парай экіпы сектара Валянцінай і Уладзімірам Паплёўкамі і  пробашчам айцом Тамашам Маліноўскім MSF).

Сустрэча распачалася Святой Імшой у інтэнцыі руху  Equipes Notre-Dame, якую ўзначаліў духоўны дарадчык руху на Беларусі кс. Андрэй Сіповіч. Пасля ўдзелу ў Святой Ахвяры, адбылося святочнае спатканне.

Выслухаўшы ўрывак з Евангелля аб нараджэнні Збаўцы, усе дзяліліся аплаткам складаючы найлепшыя пажаданні. Арганізатары забяспечылі забаўляльную праграму: хор "Чырвоныя макі" спяваў калядкі, праводзіліся розныя конкурсы для дзяцей і дарослых, дзе кожны атрымаў прыз. Ну і, канешне, не абышлося без святочнага пачастунка. Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 88 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091