Пілігрымка ў Варшаву

( 0 Votes )

4 мая 2013 года адбылася пілігрымка сем’яў END NOTRE-DAME” з розных рэгіёнаў Польшчы і Беларусі ў кляштар Дамініканцаў Маці Божай Ружанцовай у г. Варшава. Праграма была насычанай і змястоўнай. Напачатку была паказана мультымедыйная прэзентацыя, якая сведчыла аб паступовым павелічэнні колькасці ўдзельнікаў Руху нашага рэгіёну. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Марыя і Лешэк Кукулка, якія на працягу некалькі гадоў з’яўляліся адказнай парай рэгіёну. Яны выказалі падзяку ўсім удзельнікам Руху за сумесную працу і сумесную малітву, што садзейнічала ўмацаванню сужэнстваў і іх духоўнаму ўзрастанню. У сваю чаргу ўдзельнікі сустрэчы падзякавалі Марыю і Лешэка Кукулка за самаахвярную і самаадданую працу, якая садзейнічала развіццю і ўмацаванню Руху. Паўнамоцтвы новай адказнай пары былі перададзены Люцыне і Крыштафу Высоцкім. У касцёле Маці Божай Ружанцовай адбылася Святая Імша, якую цылібраваў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныш. Падчас Святой Імшы мы мелі магчымасць праслаўляць Бога, дзякаваць за падтрымку і нястомную дапамогу для ўсіх удзельнікаў Руху. Кардынал Казімір Ныш благаславіў новую адказную пару і пажадаў усім удзельнікам Руху духоўнага ўзрастання і развіцця. Пасля Святой Імшы адбыліся дзве канферэнцыі. Тэма першай – “Сіла малітвы заступнікаў”. На канферэнцыі можна было пачуць сведчанні сужэнстваў з розных рэгіёнаў аб цудадзейнай сіле малітвы заступнікаў. Тэма другой канферэнцыі – “Чаму ўдзел у Руху не з’яўляецца справай сумеснай?” , на якой удзельнікі канферэнцыі выказвалі меркаванні аб сіле сумеснай малітвы і ўмацаванні сувязі паміж сужэнствамі розных рэгіёнаў. Падчас пілігрымкі для нас, пілігрымаў з Беларусі, была арганізавана экскурсія па Варшаве. Мы адчулі вялікую гасціннасць і шчырасць з боку польскіх пар, якія нас прынялі. Дзякуем нашаму духоўнаму дарадцу ксяндзу Андрэю Сіповічу за арганізацыю пілігрымкі, за той плённы час, праведзены ў Варшаве. Хвала Хрысту!

Уладзімір і Валянціна Паплёўкі , г. Лагойск

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 85 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091