Перэгрынацыя Абраза Маці Божай Будслаўскай у Нясвіжы

( 0 Votes )

Сужэнствы руху «Equipes Notre — Dame» разам з парафіянамі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы прынялі ўдзел ў набажэнствах, прысвечаных Перэгрынацыі Абраза Маці Божай Будслаўскай. Сустрэча Абраза адбывалася ўрачыста: з працэсіяй, з прыгожым спевам. Дзеці, моладзь, парафіяне шчыра віталі Маці Божую ў парафіі. Пасля Святой Імшы каля Абраза яшчэ доўга маліліся вернікі, дзеці, моладзь, сем’і. У начным чуванні дзякавалі Найсвяцейшай Панне Марыі за сем’і, рух сужэнскай духоўнасці, за святароў, клерыкаў, сясцёр, за тое, што Яна прытуляе вернікаў да свайго любячага сэрца, за Яе малітву і апеку. Кожная сям’я мела магчымасць памаліцца ў цішы, папрасіць аб заступніцтве для дзяцей, для бацькоў, родных і блізкіх.

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 75 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091