Чарговая сустрэча ў Новай Мышы

( 0 Votes )

17 лютага 2013 года адбылася чарговая сустрэча з сужэнствамі Новай Мышы і Палонкі Баранавічскага раёна.

На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі наконт паводзін хрысціяніна. Кожнае сужэнства задумалася, як добра, што мае магчымасць усхваляць Добрага Бога, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Разглядзелі таксама пытанні аб выканнанні абавязкаў: штодзённай супольнай малітвы, чытання Евангелія. Запланавалі на наступнай сустрэчы ў сакавіку больш падробна разглядзець умовы эфектыўнага выканання заданння “Прысядзем разам”.

Усім сем’ям жадаем сапраўднай трывалай сужэнскай любові. Помніце заўжды, што Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях. Няхай Яго падтрымка суправаджае кожную сям’ю на працягу ўсяго жыцця.

Шчыра дзякуем ксяндзу Паўлу Врубелю за арганізацыю сустрэчы.

Андрэй і Людміла Шкраба

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 76 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091