30 cнежня, у Дзень Святой Сям’і, адбылася сустрэча экіпы горада Нясвіжа. Сем’і і ксёндз Андрэй Сіповіч сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а таксама назначыць адказную пару экіпы: Пятра і Кацярыну Рудніцкіх.
Мы задумаліся, як добра, што маем сяброў, а таксама магчымасць усхваляць Добрага Бога разам, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку.
Хвала Пану!!!
Валерый і Святлана Шумейка






