12 студзеня 2013 года адбылася сустрэча сем’яў у Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі.
На сустрэчы сужонкаў прысутнічаў ксёндз Андрэй Сіповіч. Мы ведаем, наколькі важная роля святара на такіх сустрэчах, якія пакідаюць глыбокі след у сэрцы кожнага прысутнага.
Прыемна, што сямейныя пары, якія сабраліся на сустрэчу, жадаюць усхваляць і славіць Бога, будуваць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста.
На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над пытаннямі плённай малітвы, чытання Слова Божага.
Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, маліцца ў інтэнцыях.
Мы, удзельнікі руху “Equipes Notre – Dame”, яшчэ раз задумаліся, як добра, што маем магчымасць усхваляць Добрага Бога разам у сем’ях, на сужэнскіх сустрэчах ужо дзевяць гадоў назад.
Андрэй і Людміла Шкраба