Па добрай традыцыі штогод удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” выходзяць на адпачынак. А дзе можна добра правесці час, адпачыць? На свежым паветры.
У нядзелю, 11 жніўня 2012 года, на пікніку ніхто не сумаваў: ні дарослыя , ні дзеці. Шашлык, каўбаскі былі смачныя, а гульні – вясёлыя і займальныя. А паспрыяла гэтаму Божае благаслаўленне, удзеленае ксяндзом Валерыем падчас Святой Імшы ў інтэнцыях святароў, якія працуюць з сем’ямі, і сужэнстваў руху.
Няхай і далей благаслаўленне Бога спрыяе не толькі цудоўнаму адпачынку, але і добрым узаемаадносінам ў нашых сем’ях.






