Жыць у любові…

( 0 Votes )

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes NotreDame” створаны для таго, каб сужонкі станавіліся бліжэй адзін да аднаго, тым самым станавіліся бліжэй да Бога, змаглі запрасіць Яго ў свае сэрцы, даверыць Яму свае планы і намаганні.

Менавіта аб гэтым 9 снежня 2012 года ў Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі гаварылася на Святой Імшы, на якую былі запрошаны сем’і з іншых парафій.

У парафіі праходзіў трэці дзень рэкалекцый, якія праводзіў ксёндз Андрэй Радзевіч з Росі. Змястонае і цікавае казанне было прысвечана сем’ям.

Праўда хрысціянскай веры ў тым, што Бог існуе ў трох асобах, была спраектавана на сям’ю. “Самая дзейсная суполка, дзе не дзве, а мінімум тры асобы. Як яднае Бога Айца і Сына Дух Святы праз Любоў, так яднаюць сям’ю дзеці. Таму варта больш часу прысвячаць сваёй сям’і, укладваць у яе ўсе свае сілы, здольнасці, тым самым узбагачаць усё грамадства” – адзначыў ксёндз Андрэй Радзевіч.

Удзельнікі “Equipes NotreDame” з пашанаю расказвалі пра рух, дзяліліся сваімі сведчаннямі. Энергічныя, адкрытыя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога, будуюць сваё сужэнскае жыццё паводле запаведзяў Езуса Хрыста, тым самым становяцца бліжэй да Бога. Яны заклікаюць сем’і штодзённа супольна маліцца, даваць гэтым станоўчы прыклад для сваіх дзяцей.

Пасля Імшы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі руха “Equipes NotreDame” за шклянкаю гарбаты.

Усім сем’ям жадаем сапраўднай трывалай сужэнскай любові на ўсё жыццё. Помніце заўжды, што Хрыстос - галоўны ў нашых сем’ях. Няхай Яго падтрымка суправаджае вас на працягу ўсяго жыцця.

Шчыра дзякуем ксяндзу Анрэю Сіповічу за арганізацыю сустрэчы.

Андрэй і Людміла Шкраба

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 43 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091