12 мая 2012 года адбыўся Дзень Скупення ў парафіі Святога Зыгмунда ў Баранавічах. На гэтай сустрэчы прысутнічалі сем’і сямейнага руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, ксёндз Андрэй Сіповіч, кіраўнік руху на Беларусі, ксёндз Адам Самсэль, ксёндз Павел Врубель, ксёндз Валянцін Ляўковіч. На гэтае меапрыемства былі запрошаны іншыя сем’і, каб супольна ўсхваляць і славіць Пана Бога. Усе прысутныя маглі выкарыстаць магчымасць Сакрамэнту Пакаяння. Пасля ўрачыстай Святой Імшы распачалася канферэнцыя ксяндза Андрэя Сіповіча, у якой былі закрануты важныя пытанні сямейнага жыцця. Цікавым і шчырымі было сведчанне сям’і Наталлі і Яўгенія Папок аб тым, што жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста, запрасіць Бога у свой дом.
Разгледзілі таксама пытанні аб выканнанні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай і асабістай малітвы, чытання Евангелія, асабістага дыялога.
Затым адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Закончылася сустрэча Літаніем да Насвяцейшай Марыі Панны.