Шчыра дзякуем усім, хто маліўся ў інтэнцыях Х юбілейнай пілігрымцы сем’яў руху "EQUIPES NOTRE - DAME". 19 мая 2012 года яна адбылася ў Ліхені.
Праграма дня была вельмі насычанай і плённай. Адказная пара Польскага рэгіёна Майя і Лешэк Кукулка горача прывіталі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі. А ўсяго прыняло удзел у пілігрымцы больш за 170 сем'яў з Польшчы, Францыі і Беларусі. Рух "EQUIPES NOTRE - DAME" на Беларусі прадстаўлялі 7 сем'яў, ксёндз Андрэй Сіповіч, ксёндз Сяргей Ангур.
Падчас Святой Імшы, якая праходзіла ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай, мы мелі магчымасць праслаўляць Бога, дзякаваць Маці Божай за падтрымку і нястомную дапамогу для ўсіх нас, удзельнікаў руху "EQUIPES NOTRE - DAME", родных і блізкіх.
Падчас пілігрымкі мы мелі магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, перажываннямі, наведаць велічныя храмы, гістарычныя месцы Польшчы, а таксама адчуць гасціннасць і багатую духоўную падтрымку з боку польскіх пар. Хвала Пану!