Сустрэча ў Салігорску

( 0 Votes )

Жаданне ўсхваляць і славіць Бога

10 чэрвеня 2012 года адбылася сустрэча сужэнстваў у Салігорску. Пары ўжо другі год з’яўляюцца ўдзельнікамі рухуEQUIPES NOTREDAME. Маладыя, энергічныя людзі жадаюць усхваляць і славіць Пана Бога. Ад шчырага сэрца хочацца падзякаваць за працу з сем’ямі ксяндзу Сабеславу, шчыраму, добраму святару.

Ад усяго сэрца жадаем Вам, ксёндз Сабеслаў, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям, працягваць працу з сужэнствамі.

Сем’ям хочацца пажадаць наступнае: няхай Добры Бог заўжды Вас благаславіць, Святы Дух асвятляе Ваша жыццё сваім Святлом. Не бойцеся дзяліцца ім з іншымі. Чым болей Вы аддаеце, тым больш атрымліваеце.

Удзячны таксама ксяндзу Андрэю за прысутнасць на гэтай сустрэчы. Хвала Пану!

Андрэй і Людміла Шкрабы

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 90 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091