Сустрэча суполкі №3 п.Гарадзея

( 0 Votes )

25 лютага адбылася сустрэча  суполкі №3 п.Гарадзея, тэмай каторай была “Жыццё як пакліканне“. На чале з ксяндзом Андрэем былі абмеркаваны асноўныя думкі і пытанні тэмы. Кожная справа пачынаецца з малітвы... Малітва дапамагае знайсці сябе, свае магчымасці, знайсці дарогу да Бога, быць пакліканымі, быць “апосталамі” Божага Слова. Сужэнствы павінны сваімі справамі, сваім жыццём, сваімі ўчынкамі паказваць дарогу да Бога іншым сем’ям.

Прыналежнасць да суполкі абавязвае да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла. Як гэта здзейсніць практычна? Адным з пунктаў гэтага ўдзелу было прапанавана ў перадсвяточныя дні Пасхі арганізаваць у Касцеле чуванні каля гробу Езуса Хрыста сужэнскімі парамі нашай суполкі г. п. Гарадзея.

Вынікі сустрэчы мелі вялікі плён для кожнага члена суполкі. На заканчэнне прагучаў узнёсла “Магніфікат”

Мікалай і Тарэса Гутко.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 73 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091