Сустрэча суполкі №2 Нясвіж

( 0 Votes )

Адбылася ўрачыстая сустрэча Экіпы

25 лютага 2012 года, у Дзень 73-яй гадавіны з нагоды самай першай сустрэчы ўдзельнікіаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME” у Францыі, адбылося спатканне нашай Экіпы. Гэта сустрэча была адметнай і таму, што на ёй прысутнічаў ксёндз Адам. Для святара гэта было першае спатканне з беларускімі сем’ямі. На сустрэчы прысутнічала таксама новая пара – Кацярына і Аляксандр.

Сустрэча была змястоўнай і цікавай. На спатканні было месца знаёмству, аповеду пра рух “EQUIPES NOTRE – DAME” у Беларусі і ва ўсім свеце, супольнай малітве. Разглядаліся такія важныя пытанні, як умацаванне веры ў сям’і, адкліканне сужонкаў на патрэбы Касцёла. Мела месца таксама разважанне над галоўнай запаведдзю Езуса Хрыста.

Кожнае сужэнства задумалася, як добра, што маюць магчымасць усхваляць Добрага Бога, знаходзіць ў Ім суцяшэнне і падтрымку. Было прааналізавана выканнанне пастаноў Экіпы Сектара ад 16.01.2012 года.

У сваіх малітвах сужэнствы “Equipes Notre-Dame” успомнілі ксяндза Эрвіна, молячыся аб Божым благаслаўленні для Яго і стойкасці ў служэнні Богу і людзям.

Малітвы былі скіраваны і за ксяндза Адама, аб Божай падтрымцы для святара ў працы на беларускай зямлі.

Ад імені усіх сямей нашай Экіпы хочацца падзякаваць ксяндзу Адаму за сустрэчу і сумесную малітву.

Жадаем Вам, шаноўны ксёндз Адам, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага Слова. Жадаем, каб Добры Бог заўжды адорваў Вас сваімі Ласкамі і благаславеннем.

Андрэй і Людміла Шкраба



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 71 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091