Пастановы сустрэчы экіпы сектара ад 16.01.2012

( 0 Votes )

1) Усім сужэнствам руху прымаць удзел у рэкалекцыях, якія будуць арганізаваны летам і восенню дзеля аднаўлення сваёй асабістай сувязі з Богам, а праз гэта умацаванне адносінаў паміж мужам і жонкай, дзецьмі, каб мець сям’ю, напоўненаю Божым Благаслаўленнем

( глядзіце сайт руху www.end.of.by).

2) Устанавіць мінімальны кошт за двудзённые рэкалекцыі ў памеры эківалентным 20 еўра на пару.

3) Абнавіць інфармацыю аб удзельніках руху (да 1 лютага 2012 года), уключыць інфармацыю: нумары мабільных тэлефонаў, электронныя адрасы, Дзень імянін (імя бярэцца дадзенае пад час Хросту), згоду ва ўдзеле малітвы АРЭНДАЎНІКОЎ, аб рэгулярным удзеле ў Марыйным вяночку кожную першую і трэцюю нядзелю месяца. Для духоўных дарадцаў экіп дадаць звесткі аб святарскім пасвячэнні (дата) і Дзень імянін.

4) Правесці Дзень сектара 16 чэрвеня 2012 года ў Нясвіжы, а таксама сустрэчу духоўных дарадцаў.

5) Правесці сустрэчу адказных пар і духоўных дарадцаў 15 верасня 2012 года ў Клецку.

6) Кожнай экіпе прадставіць (да 1 сакавіка 2012года):

· Фотаздымкі экіпы, а таксама кароткую інфармацыю аб ёй на сайт;

· Фотаздымак кожнага ўдзельніка экіпы і кожнага сужэнства;

· Выбіраць на пачатку (ці на прыканцы) новага фармацыйнага году акрамя адказнай пары, адну пару для выканання даручэнняў Экіпы сектара (дапамога ў правядзенні рэкалекцый, арганізацыі рэкалекцый, Дзён сектара і іншых мерапрыемстваў руху ...)

7) Інфармацыю аб жыцці суполак рэгулярна падаваць на сайт, каб такім чынам дзяліцца прысутнасцю Езуса Хрыста ў нашым жыцці і быць дапамогай іншым у дары сведчання аб гэтай прысутнасці.

8) Адказным парам патрабаваць пісьмовай падрыхтоўкі сужэнстваў да сустрэч.

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 69 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091