Няхай любоў жыве ў нас!
16 студзеня, у панядзелак, адбылася сустрэча Экіпы сектара. На сустрэчу быў запршаны кс. Андрэй Сіповіч, пробашч парафіі святога Юзафа ў Гарадзеі. Пары Экіпы Сектара звярнуліся да святара з просьбай стаць духоўным дарадцам Экіпы Сектара. На сустрэчы вырашаліся многія пытанні развіцця руху. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынясе плён у развіцці нашых экіп.
Ад шчырага сэрца дзякуем ксяндзу Андрэю за словы, скіраваныя да нас, і кожнай сям’і, якая прымала ўдзел у сустрэчы.
Няхай Езус Хрыстус умацоўвае нашу веру, а любоў заўсёды жыве ў нашых сэрцах.