Аплатковае спатканне. Узда 2011.

( 0 Votes )

17 снежня ў парафіі Узвышэння Крыжа Святога ва Уздзе, адбылося аплатковае спатканне для руху Equipes Notre-Dame. На спатканне з'ехаліся сем'і і духоўныя дарадчыкі руху з розных куткоў нашай краіны.

Распачалося спатканне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, дзе кожны мог пабыць сам на сам з Езусам, выказаць яму сваю ўдзячнасць, падзяліцца радасцю, проста паразмаўляць з жывым Богам. Затым адбылася Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, а таксама ў інтэнцыі ксяндза Эрвіна, які на жаль развітваецца з рухам, па прычыне ад'езду на новае месца службы ў Германію.

Пасля цудоўнай святой Імшы ўсе ўдзельнікі руху, а таксама госці перайшлі ў будынак старога касцёла, цяперашні раённы дом культуры, дзе і адбылося дзяленне аплаткам. Усмешкі, радасныя твары - ўсё было прасякнута надыходзячым святам. З кавалкам белага хлеба, кожны дзяліўся часцінкай свайго сэрца, сэрца якое нованароджаны Езус гатовы напаўняць сваімі ласкамі кожнага, хто гэтага шчыра жадае. Не абыйшлося і без святочнага стала, за якім панавала вельмі дружалюбная атмасфера. Была таксама і "шоў-праграма", гульні, конкурсы, забавы, за якімі кожны, незалежна ад ўзросту, мог цудоўна правесці час.

Хвала Пану за такі цудоўны дзень!



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 61 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091