Віншаванні

( 0 Votes )

Прыйдзіце да Збаўцы верныя са спевам,

Прыйдзіце да ясляў яго ў Бэтлеем!

З гімна “Adeste fideles”

Паважаныя Сужанствы руху Equipes Notre-Dame !

Нарадзіўся для нас Збавіцель - усяго свету Адкупіцель”.

У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння мы спяваем гэтыя словы каляднай песні, будучы сведкамі прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Праўда пра нараджэнне Езуса ідзе поруч з праўдай пра нашае нараджэнне да новага жыцця, з напамінам пра тое, кім мы ёсць на самай справе.

Гледзячы на яслі, нам трэба знайсці там сваё месца ля Бога, які дзеліцца з намі сваёй Любоўю. А каб убачыць Бога, патрэбна выкінуць з сябе зло, якое пануе ў нашым сэрцы, якое не дазваляе нам убачыць сваё сапраўднае людское аблічча.

Народжанае Дзіця заклікае навярнуцца сэрцам. Святы Тамаш з Аквіну сказаў, што “толькі Бог можа напоўніць чалавечае сэрца”. Трэба мець адвагу прызнацца ў сваіх памылках, слабасцях і аддаць сваё жыццё ў Божыя рукі. Так як дзіця давярае бязмежна сваім бацькам, так і кожны з нас павінен даверыцца Нябеснаму Айцу. Божае Нараджэнне павінна адбыцца ў кожным з нас, у кожным чалавеку, які жыве на Зямлі.

Давайце пойдзем з вялікай радасцю да Бога. Не трэба нам баяцца даверыцца Яму, нягледзячы на тое, што адкрываецца нам Ён, як безабароннае Дзіцятка. Трэба паверыць ва ўсемагутнасць Яго Любові, якая знішчае кайданы нянавісці і чалавечай злосці, а ўводзіць прымірэнне з Богам і бліжнімі.

Няхай Любоў, якая адкрылася ў Езусе Хрысце, напаўняе ўсіх нас і дапаможа шчасліва ўвайсці ў Новы 2012 год.

Са святам Божага Нараджэння!

кс. маг. Андрэй Сіповіч

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 69 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091