Чарговая сустрэча суполкі з Негарэлага

( 0 Votes )

18 снежня прайшло чарговае спатканне суполкі ў п. Негарэлае. Узмоцненныя папярэднім аплатковым спатканнем, сем'і сабраліся, каб зноў і зноў праслаўляць Пана. Пад час сумеснага пасілку вяліся размовы пра аплатковае спатканне, якім усе былі вельмі задаволеныя. Таксама паразмаўлялі пра жыццё парафіі і надыходзячым велічным свяце. Было прынята рашэнне, што на Божае Нараджэнне ізноў пойдзем па калядзе, разносіць добрую навіну і несці радасць нашым братам і сёстрам.

На спатканні прысутнічалі і два наймалодшых удзельніка руху Давід і Алеся, якія   вельмі дапаўнялі нашу сустрэчу сваімі усмешкамі. Пад час сустрэчы дзліліся разважаннямі над Словам Божым, вельмі плённа папрацавалі над тэмай па выхаванню дзяцей, якая датычылася ўсіх пар суполкі. Аддавалі пашану Пану праз малітву, складалі свае просьбы. На заканчэнне урачыста заспявалі Магніфікат, атрымалі благаслаўленне з рук ксяндза Дзяніса, і напоўненыя Божай ласкай развіталіся.

Хвала Пану!


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 65 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091