Хвала Хрысту! Сябры, паведамляем аб старце новага проекту. Каб усiм мець магчымасць чытать Лiст ЭНД пачынаем пераклад Лiстоў ад Супер-Рэгiёну Польшча-Цэнтральная Еўропа.
Па меры перакладу асобных артыкулаў Лiста, Яны будуць размяшчацца на нашым сайце. Анонсы на Лісты можна знайсці ў Viber-чаце "РУХ END". Для аматараў чытаць у арыгiнале, есць спасылка на сайт руха ЭНД у Польшчы.
|
Версія Word
Хрыстус у дні свайго цела з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць
Доўгі час мяне цікавіў гэты фрагмент Паслання да Габрэяў, які чытаецца ва ўспамiн Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. Бо мы ведаем, што Езус, нягледзячы на свае шчырыя малітвы, якiя гаварыў «з крыкам моцным і плачам», не быў выратаваны праз «Таго, Хто мог выратаваць Яго ад смерці» – і памёр на крыжы. Ці не супярэчыць гэта таму, што напісана ў вышэйзгаданым урыўку? Давайце разгледзім гэта на хвілінку.
Версія Word
Марылу і Чарбель Сааб,
пара, адказная за Супер-Рэгіён Іспанская Паўднёвая Амерыка
Хто мы такія?
Да 2018 года ў склад Супер-Рэгіёну Іспанская Амэрыка ўваходзілі практычна усе краіны нашага кантынента, за выключэннем Бразіліі і некалькіх іншых, да якіх Рух не дайшоў. Рэгіён тады быў падзелены на правінцыі: Поўнач, Цэнтр і Поўдзень. Павелічэнне колькасці Экiпаў і сектараў, вялікія дыстанцыі і эканамічны і палітычны крызіс некаторых раёнаў перашкаджалі ажыўленню і ўдзелу ў фармацыйных мерапрыемствах.
Версія Word
Айцец Эміль Пацлаўскі, OFM
Духоўны дарадчык экiпы 14 -га Сілезскага сектара
Урачыстасць Усіх Святых прымушае нас задумацца пра двайны гарызонт чалавецтва, які мы вызначаем сімвалічна словамі: зямля і неба; зямля азначае гістарычны шлях развіцця чалавека, а неба азначае вечнасць, паўнату жыцця ў Богу. Такім чынам, гэтае свята – нагода падумаць пра пілігрымуючы ў часе Касцёл і пра бясконцае свята, пра нябесны Ерузалем. Гэтыя два вымярэнні звязаны рэальнасцю супольнасці святых: рэальнасцю, якая пачынаецца тут, на зямлі, і дасягае свайго спаўнення на небе» (Бэнэдыкт XVI, малітва «Анёл Панскі», 1.11.2012 г.)
Версія Word
Адной з умоваў далучэння да Руху END з’яўляецца жаданне духоўнага, асабiстага і сужэнскага развіцця. Гэта жаданне з часам знікае ў канфрантацыі са звычкамі і руцінай паўсядзённага жыцця. Неабходна, каб гэтае жаданне падтрымлівалася і аднаўлялася. Айцец Кафарэль увесь час нагадвае нам пра гэта. Ужо ў 1948 г. ён звярнуў увагу Экіпаўцаў на постаць св. Паўла і яго гарачыя пошукі Хрыста:
«За апошнія некалькі дзён я здзейсніў шмат адзінокіх загарадных прагулак. У мяне былі лісты св. Паўла. У чарговы раз мяне ўразіла незвычайная любоў Апостала да Хрыста. Падчас гэтага чытання я шмат думаў пра Вас, дарагія сябры, і мне ўвесь час прыходзіла ў галаву наступная думка: нам трэба вярнуцца да сэрца і сутнасці Экіп Notre-Dame.
Версія Word
Малітвы бясплодныя як пустыня, адсутнасць духоўнай жыццяздольнасці падчас сустрэч з Панам, адчуванне, што Ён больш не адчыняе дзверы, у якія не перастаеш стукаць... Усё гэта прымушае адчуваць сябе няшчасным і трывожным, а між тым хацелася б – як пішаце – вярнуцца калі не да ранейшага запалу, то хаця б да тых малітваў, падчас якіх быў ўпэўнены, што не марнуеш час. Я, вядома, не магу даць Вам беспамылковыя парады. Я проста хацеў бы заахвоціць Вас адкрыць для сябе, чаго ад Вас чакае Бог.
Версія Word
Пачынаючы новы фармацыйны год, тэма якога «Сужэнства – сакрамэнт місіі», я не думаў, што тэма восьмай сустрэчы будзе так шмат тычыцца мяне і таго стану, у якім я зараз знаходжуся.
Упершыню мае думкі будуць маімі, без папярэдняга абмеркавання з Касяй, і будуць датычыцца слоў: «Без бою няма росту, без крыжа няма місіі».
Версія Word
Бася і Кшысек Стасяк, жанатыя ўжо 29 гадоў і столькі ж часу – у шлюбе. У нас дачка Магда (27) і сын Марцін (22). Мы жывем у Кутна, у Ловіцкай дыяцэзіі. Бася – медсястра, адданая сваім пацыентам, эмацыйны інтраверт, які ненавідзіць быць у цэнтры ўвагі. Яна добра арганізаваная, выдатны слухач, спецыяліст па ўзаемаадносінах, бачыць дэталі, якія прапускаюць іншыя, асабліва Кшыштаф. Кшыштаф – настаўнік, спакойны экстраверт, які лёгка размаўляе і які добра сябе адчувае ў цэнтры ўвагі – горш, калі даводзіцца слухаць. Ён дрэнна арганізаваны і хутка дзейнічае (яшчэ горш з мысленнем). Мы ў END на працягу 15 гадоў. Мы былі пiлатуючай парай, сувязной, арганізоўваючай рэкалекцыi.
Версія Word
Наш пачатак у Руху END
Мы пазнаёміліся прыкладна ў той жа час, калі пачалося будаўніцтва новага касцёла ў месцы нашага пражывання. Наша пачуццё расло разам са сценамі святыні. Яшчэ падчас заручын мы атрымалі інфармацыю пра рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, якую перадаў нам пробаршч новастворанай парафіі св. Арханёла Міхала ў Ланьцуце, кс. Марэк Блечарчык (з мая 2021 г. духоўны дарадчык Падкарпацкага сектара).
Мы заключылі сакрамэнтальны шлюб у 2014 годзе. З самага пачатку сумеснага жыцця мы хацелі паклапаціцца пра ўзаемаадносіны з Панам Богам і сужэнцам. І менавіта тады мы даведаліся пра сужэнствы ад суседзяў, якія былі ў END, якія далі нам цудоўнае сведчанне аб штодзённай барацьбе з нягодамі і даверу іх Пану. Мы вырашылі пачаць пілатаванне ў 2015 годзе. Мы прынялі карту ў 2016 годзе ў Стадніках, у Вышэйшай місійнай семінарыі Ксяндзоў Найсвяцейшага Сэрца.
|
Версія Word
Нас клічуць Жыль і Крысціна, мы жывем у Лондане. Мы пажаніліся 9 гадоў таму, а ў Экiпах мы ўжо 2 гады. У нас двое дзяцей: дачка (5 гадоў) і сын (2 гады). Жыль – француз, а я – амерыканка з Карэі. Мы пераехалі ў Лондан каля 9 гадоў таму. Да гэтага я жыла ў Злучаных Штатах, а Жыль – у Лондане. Мы вырашылі, што Лондан будзе нашым домам.
Крысціна: Мы далучыліся да Экiп дзякуючы нашым сябрам і ксяндзу. З гэтага моманту наша духоўнае жыццё, як асобнае, так і сужэнскае, надзвычай развілося. Мы вельмi цэнім пункты высілку, асабліва абавязак практыкi «Сядзем разам». Нам падабаюцца матэрыялы, якія рыхтуюць нас да штомесячнай сустрэчы, а таксама правілы жыцця, якіх мы прытрымліваемся на працягу месяца і якімі можам падзяліцца. Мы цэнім падтрымку нашай Экiпы, асабліва ў цяжкія часы.
Версія Word
а. Рыкарда Лондоньо
Духоўны дарадчык ERI
Сярод усіх твораў Папы Францішка найбольшую колькасць дыскусій, палемікі і сумненняў выклікала, бадай, павучанне пра каханне ў сям’і Amoris Laetitia.
Гэта вялікі дакумент, падзелены на дзевяць раздзелаў, які запрашае нас на хвілінку задумацца над рэчаіснасцю сужэнства і сямейнага жыцця. Ён прапануе глядзець на Езуса Хрыста як на Таго, хто заўсёды суправаджае сужэнствы і сем'і, слухае іх, разумее і не пакідае, нягледзячы на крызісы, цяжкасці і пакуты.
|
Версія Word
Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя члены Equipes Notre-Dame, паважаныя духоўныя дарадчыкi. Наперадзе яшчэ адзін год станаўлення. На гэты раз мы павінны разглядаць сужэнства як закваску, якая дзейнічае ў свеце.
Што такое закваска і як яна дзейнічае?
У ходзе Міжнароднай Калегіі END, якая адбылася ў ліпені ў форме анлайн, айцец Самі Халлак, духоўны дарадчык Экiпы Сірыйскага рэгіёну, падзяліўся цікавым разважаннем на гэтую тэму. Ён заявіў, што дзве тысячы гадоў таму была вядомая тэхніка прыгатавання ёгурта.
Версія Word
Хэлена і Павел Кукаловічы
Адказная пара Супер-Рэгіёну
Польшча-Цэнтральная Еўропа
Пахвалёны Езус Хрыстус! Дарагія Сужэнствы і Святары Духоўныя Дарадчыкі!
Летам, перад пачаткам новага фармацыйнага года, мы пабывалі на двух сустрэчах адказных пар ЭНД. Спачатку на калегіі, арганізаванай Міжнароднай адказнай экiпай (ERI), а потым на калегіі нашага Супер-Рэгіёна. Першая была у форме он-лайн, а другая ўжывую. Мы дзелімся з Вамі гэтай радасцю, таму што мы адчулі, наколькі жывы наш Рух. Адказныя сужэнскiя пары па-сапраўднаму жывуць харызмай і прысвячаюць свой час і энергію служэнню іншым. Багацце тэм наступных дзён і сведчанняў жывое ў нас пасля сустрэчы з ERI. Тым не менш, вопыт жывой міжнароднай супольнасці, сужэнстваў і духоўных дарадчыкаў, на калегіі нашага SR з’яўляецца для нас найвялікшым падарункам гэтых сустрэч. Сведчанні, якія мы слухалі ўжывую, застаюцца ў нашай памяці і аб’ядноўваюць. Слова духоўных дарадчыкаў накіроўвае думкі з зямлі на неба. Мы вярнуліся шчаслівыя, што пасля пандэміі апынуліся ў Добрым Месцы ў Варшаве на Белянах, у звычайным свеце.
|
|
|
|
Старонка 3 з 5 |