Ліст 74. 10. Давайце сядзем разам, каб любіць больш ‒ сведчанне з он-лайн рэкалекцый

Версія Word

Мы прынялі Карту END у 2019 годзе, будучы сужэнствам з 26-гадовым стажам. Мы доўга шукалі сваё месца ў Касцёле. Прыняцце Карты абавязвала нас выконваць пэўны пункт высiлкаў, у тым ліку абавязак выканання практыкі «сядзем разам».

Гэты абавязак мы разумелі як шчырую размову сужэнстваў, у якой мы гаворым аб нашых праблемах, размову, скіраваную на больш глыбокае ўзаемаразуменне і, акрамя таго, аналіз узаемаадносін: нас і нашых дзяцей, нас і іншых. Мы разумелі, што абавязак «сядзем разам» азначае спыніцца, паглядзець адзін на аднаго і прыслухацца. Усё гэта праўда, але трохі інакш разумеецца. Мы не ведалі, чаму гэты пункт высiлкаў аказаўся такім цяжкім для нас, і не толькі з-за недахопу часу. Мы добра ведаем адзін аднаго, нам падабаецца быць разам, у нас падобныя інтарэсы, мы аднолькава глядзім на свет, таму і ўяўлялі, што наш дыялог дапоўніць існуючыя размовы. Між тым, абавязак выконваўся хутчэй без асаблівага энтузіязму, у апошнюю хвіліну, каб паспець да наступнай сустрэчы экiпы.

Падчас рэкалекцый мы зразумелі, што гэта не толькі наша праблема. Першая сустрэча з айцом Войцехам Зыськам стала вельмі важнай зачэпкай для далейшых разважанняў. Святар адкрыў нам вочы, што падчас Дыялогу мы сустракаемся як вучань і вучанiца Езуса. Па гэтай прычыне вельмі важна ўлічваць прысутнасць Пана Езуса на самым пачатку Сустрэчы. Чытанне і разважанне над Божым Словам, палягчаюць ўвядзенне ў адносіны з Панам Езусам. Важныя таксама сумесная малітва і сакрамэнт паяднання перад выкананнем практыкі «сядзем разам». Вельмі важна разумець, што без запрашэння Пана Езуса наш дыялог будзе бясплодным.

Наша жыццё складаецца з бачнай матэрыяльнай рэальнасці і нябачнай, але існуючай духоўнай рэальнасці, да якой нам цяжка дасягнуць. Сутнасць сужэнства складаецца ў тым, каб заставацца ў адзінстве. Здараецца, што муж i жонка могуць знаходзіцца на розных этапах свайго духоўнага жыцця. Бывае, урэшце, так, што, калі адзін крыху больш паглыблены ў справы гэтага свету, другі цягне яго да духоўнасці, і наадварот. Калі абмежавацца разглядам толькі «звычайных» спраў у сужэнскiм дыялогу, то гэта будзе, як казаў айцец Войцех, «малачэнне саломы, зерне з якой наўрад ці будзе». Абавязак «сядзем разам», як мы хацелі б гэта назваць, ‒ гэта абавязак спаткання сужэнства з Панам Езусам. Гэта таксама пэўны тэст нашых індывідуальных адносін з Езусам і выпрабаванне нашай веры.

І яшчэ адно меркаванне: людзям патрэбныя іншыя людзі, каб гаварыць і супрацьстаяць уласнаму вопыту з вопытам іншых. Прыгожыя і шчырыя сведчанні асобных сужэнстваў падчас рэкалекцый паказалі, наколькі мы ўсе жадаем, каб наша жыццё было добрым. А каб гэта адбылося, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб быць як мага бліжэй да Пана Езуса.

Джаана і Барташ Саламон

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 188 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091