Ліст 75. 13. Слухаем Божае Слова Габр 5, 7

Версія Word

Хрыстус у дні свайго цела з моцным голасам і са слязьмі ўзнёс малітвы і просьбы да таго, хто мог уратаваць Яго ад смерці, і быў выслуханы за сваю пакорлівасць

Доўгі час мяне цікавіў гэты фрагмент Паслання да Габрэяў, які чытаецца ва ўспамiн Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. Бо мы ведаем, што Езус, нягледзячы на свае шчырыя малітвы, якiя гаварыў «з крыкам моцным і плачам», не быў выратаваны праз «Таго, Хто мог выратаваць Яго ад смерці» – і памёр на крыжы. Ці не супярэчыць гэта таму, што напісана ў вышэйзгаданым урыўку? Давайце разгледзім гэта на хвілінку.

Безумоўна, пішучы гэтыя словы, іх аўтар ведае падзею, якая адбылася ў Гефсіманіі, а менавіта малітву Пана Езуса перад Яго палонам. Апісваючы гэта, Евангеліст Марк сцвярджае: Адышоўшы крыху ўперад, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна; і казаў: «Абба, Ойча! Ты ўсё можаш. Адхілі ад Мяне гэты келіх; але не чаго Я хачу, а чаго Ты [хай будзе]!» (Мк 14, 35-36).

Такім чынам, вы можаце бачыць, што, хоць Езус прасіў, каб, па магчымасці, «абмінула Яго гэтая гадзіна» і Айцец « Адхілiў ад Яго гэты келіх », але галоўная частка яго малітвы – словы « але не чаго Я хачу, а чаго Ты [хай будзе]!»

І вось тое, што адбылося, адбылося паводле волі Айца. Таму, калі ўважліва перачытаем яшчэ раз згаданы вышэй урывак, напэўна, без асаблівых праблем заўважым, што ў такім святле ў ім зусім няма ніякай супярэчнасці.

Кс. Адам Сэксціньскі

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091